Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/157

Гэта старонка не была вычытаная

вадой. Дзеткі, кажа, мае мілы: я ўжо блізак да магілы. Калі ты ідзеш з сахою, з возам ці з сяўнёю, не кажы ідучы з дому „дабрыдзень“ нікому, а другое — знай, ці чуеш? — як арэш ці барануеш ды дадому ўжо адходзіш — абгарадзіць не пашкодзіць. А нарэшце — помні гэта! — ці то восень, вясна, лета ці зіма, каб круглым годам табе яда была з мёдам. Расказаўшы гэта сыну, бацька ў тую-жа часіну (так казалі ўсе аб гэтым) і растаўся з белым сьветам. Венцер новы — маеш час — залатай. Два браты (аднаму было сем год, а другому — дзевяць) папрасілі сваю матку пабудзіць іх заўтра рана, каб да сонца зайсьці ў лес: яны надумаліся пайсьці ў грыбы. Ня ведаю, коце (гэтак мама называла мяне заўсёды), ці ўсё тут праўда напісана. Чыста ад пырніку поле апратай — поле тваё гэтым зельлем багата, — бо калі ў пырнік зерня пасееш, з працы свае карыстаць не здалееш. Ляжыць дуб-дзядуля на сваім месцы (сукі толькі паабсякалі), а з-пад яго вырасьлі тры тоненькія гладкія дубочкі. З кап’ём (дзідаю) славянін сьмела йшоў на вядзьмедзя, дзіка й лася. Пакланяліся нашыя продкі сонцу (Дажбогу), грому (Пяруну), порам году: вясьне, лету, восені й зіме (Лёлі, Цёці, Жыценю й Зюзі). Багіню лета — Цёцю — старавечны беларусін уяўляў у постаці прыгожай жанчыны, прыбранай сьпелым калосьсем. Клімант Смаляціч (жыў у 12-м веку) вызначаўся, як грамадзкі дзеяч, політык і філёзоф. Зайчыкі страпянуліся — яны, мабыць, былі мокрыя ад расы — паднялі вушкі ды пабеглі ў хвайнячок. Выходзячы на вуліцу (іх усяго пяць; найбольшая ўпіраецца ў мост цераз Нёман), я заўсёды натыкаўся на такую сцэну: Заіка стаяў перад пастаўленымі ўрад дзяцьмі ды муштраваў іх пасалдацку.


§ 35. Знакі прыпынку пры чужаслоўі.

Правіла 19. Чужаслоўе можа стаяць перад словамі аўтара, пасьля слоў аўтара і абкружаць словы аўтара. Подлуг гэтага яно выдзяляецца знакамі прыпынку так: