Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

Хто ня ўмее араці, таму хлеба ня даці, ні капусты, ні бацьвіньня, — няхай, гультай, пасе сьвіньня! Цераз сад дарожка біта, топтана. Прышло туды семсот малайцоў. Хто таму вінаграду сторажам будзе? Ой рана, рана трое курэй пела! Прадам цябе, коню, за чатыры грошы, за чатыры грошы, што ты не харошы. Да запала, запала дарожка сьняжком, да пойдзе наша бабулечка дадомку пяшком. Да запала, запала дарожка расою, да пойдзе, наша бабулька, уся бяседа (госьці) з табою.


§ 3. Мяккі знак і апостроф.

Правіла 3. Мяккі знак не азначае ніякага гуку, а толькі паказвае на пісьме, што зычны гук вымаўляецца мякка: соль, конь, сінька, бацька, дзядзька; столь—стол, вугаль—вугал.

Літара Ь пішацца тады, калі зычны гук чуваць мякка: гусь, пальцы, камень, кузьня, сенажаць, чытаць.

Часам Ь паказвае на пісьме, што мяккі зычны ня трэба зьліваць з наступным галосным (зьем, зьява).

Пасьля цьвёрдага зычнага ставіцца ў такім разе значок (апостроф) над радком паміж літарамі: аб’явіць, пад’есьці, п’яўка, пер’е, сям’я.

Увага. 1) Пасьля зычных б, п, м, ніколі ь ня пішацца: каб ня зьліваць іх з галосным, ставяць апостроф, і толькі пасьля з у такіх разох пішацца ь (зьесьці, звяўленьне).

2) Апастроф ставіцца яшчэ ў тых разох, калі трэба паказаць на пісьме, што слова скарочана (мо’ трэ’ ’шчэ).

Практыкаваньне 4. Настала халодная восень. Надвор’е пахаладнела. Мядзьведзь любіць мёд. Жаль увагі ня мае. Уся сям’я п’е гарбату. Беларускае пісьмо. У кузьні паляць вугаль. Нудна над вухам зьвініць авадзень. Кожны вугал неласкава глянуў на Алеся. Столь пабелена мелам. Стол накрываюць настольнікам. Каваль куе сталь. Брыдка быць нямыцькам. Матку жаласьць агарнула. Вёска стаяла на ўзгор’і. Горка зьесьці, а жаль пакінуць. У паветры ўецца павуціна. Дзе п’ецца, там і льлецца. Адам уе аборку. Разьюшаны леў вельмі страшны. На сем двор адзін тапор. Голуб