Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/160

Гэта старонка не была вычытаная

замужняй сястры. Кася засьмяялася ды пытае: „А мамы табе шкода ня будзе?“ На казаньне бацкі адказаў Ігнатка: „Буду я вучыцца, як ты кажаш, татка“. — „Што-ж?“ падумаў я сам сабе: „вучыцца, дык вучыцца!“ — „Глядзі-ж, сынку!“ сказаў татулька: „Слухай настаўніка, бо нявучоны ўсё роўна, як сьляпы“. — „Дзяўчынка, чыя ты?“ бедны тут пытае. „Дзядзіна я доля“, тая адмаўляе. Пытаецца воўк у сабакі: „Скажы, сабака: адкуль вы сабе яду бераце?“ — „Людзі нам даюць“, адказаў сабака. „Мусіць, вы цяжкую службу людзям служыце?“ зноў пытае воўк. „Не, наша служба ня цяжкая: наша дзела ў ночы двор вартаваць“. — Сёстры плачуць горка, буйнымі сьлязамі: „Ой, Грыгор, Грыгорка! што зрабіў ты з намі?!“ Пастух-аўчар скруціў дудачку з каліны ды грае: „Ой памалу, памалу, пастушок, іграй, майго сэрцайка не ўражай!“ — „Што ты робіш?“ спытаў бацька ў сына. „Скрыпачку“, адказаў сын. — „Эх, брат!“ кажа адзін зайчык другому: „ёсьць-жа на сьвеце стварэньні, што й нас баяцца“. — „Памажы мне, кумка, ячмень зьвязаць!“ — „Калі-ж, кумка, жыбулькі надта колюцца“. — „Дай мне, кумка, мукі на аладкі!“ — „Пашла я, кумка, па муку, а жыбулька за руку“. — Угледзіў казёл лісіцу ў калодзежы ды пытае: „А што ты там, кумка, робіш?“ — „Сапачываю, кумок“, салодка адказала лісіца. — Што просіце, дзядзька, за гэтую карову? — Я яе і за тысячу не аддам. — Чаму? — Бо яна не мая, а вунь таго гаспадара, што каля крамы стаіць.

— Тата, я злавіў мядзьведзя!

— Дык вядзі яго сюды.

— Калі-ж ня йдзе!

— Дык дзяржы яго.

— Калі-ж ня дзержыцца!

— Дык пусьці яго.

— Калі-ж ня пускаецца!

Правіла 20 (паўторнае). Двукосьсе або чужаслоўе („“) ставіцца тады, калі трэба выдзеліць чужыя словы (не тае асобы, што гаворыць) або калі словы нечым асаблівыя. Напрыклад: 1) Угледзіў казёл лісіцу ў калодзежы ды пытае: „А што