Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/161

Гэта старонка не была вычытаная

ты там, кумка, робіш?“ — „Адпачываю, кумок“, салодка адказала лісіца. 2) Гэты курган называецца „Кірылава Магіла“. Па Нёмну ходзіць параход „Рагнеда“.

Увага 1. Калі чужыя словы стаяць пасьля слоў аўтара, то перад імі ставіцца двукроп’е, а самі яны пачынаюцца з вялікай літары ды замыкаюцца ў двукосьсе. (Гаспадар зірнуў у вакно ды спытаў: „Хто там?“). Калі-ж чужыя словы стаяць перад словамі аўтара, то яны бяруцца ў двукосьсе, у канцы ставіцца патрэбны знак прыпынку (пытальнік, клічнік або коска, але кропка ніколі ня ставіцца), а словы аўтара пачынаюцца з малое літары. („Аставайцеся здаровы!“ сказаў лясьнік ды вышаў з хаты).
Увага 2. У друку чужыя словы найчасьцей пачынаюцца кожны раз з новага радку і аддзяляюцца працяжнікамі. Таксама чужыя словы аддзяляюцца працяжнікамі, калі не паясьняецца, да каго словы належаць. (— Тадорка! ці ты прадзеш? — Праду. — А дзе-ж тваё верацяно? — Віры яго знаюць).

ЗАДАЧКА 8-ая. Спісаць і паставіць знакі прыпынку.

Вязала жанчына на полі ячмень. Надышла хмара, стала грымець. Бачыць яна, што да дажджу адна ня ўправіцца. Паклічу куму падумала яна. А кума ўжо ўправілася з сваёю работай ды йшла дадому. Памажы мне, галубка, зьвязаць ячмень папрасіла яна. Калі-ж, кумка, жыбулькі надта колюцца адказала кума. А ўзімку прыходзіць яна да кумы ды кажа Дай мне, кумка, мукі на аладкі! Прышла, кумка, па муку, а жыбулька — за руку адказала тая.

Угледзіла Анелька, як бацька сеяў лён ды спыталася Нашто гэта, тата, рассыпаеш зерняткі Сею лён, каб вырасла табе кашулька адказаў бацька. Задумалася Анелька бо ніколі ня бачыла каб кашулі ў полі расьлі. Праз два тыдні поле пакрылася зялёнай шаўковай травіцай а Анелька падумала Каб гэта мне такую харошую зялёную кашульку! Потым дзяўчаты прыходзілі два разы палоць лён і кожны раз казалі Анельцы Прыгожая будзе табе кашулька! Ніва лёну пакрылася харошанькімі сіненькімі красачкамі. Анелька падумала У нашага Грышкі такія сіненькія вочкі але гэтакіх кашулек я ня бачыла.

Паіў ты каня Паіў А чаму-ж морда сухая Бо вады не дастаў. Што просіце, дзядзька, за гэтую