Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/163

Гэта старонка не была вычытаная

А гнезды змрочныя варон
Між голага гальля чарнелі,
І грозны вечару пажар
Палаў між бура-сівых хмар;
Калі асеньні вецер дзіка
Стагнаў і глуха па начах
Грымеў у наш залезны дах, —
Тады да лета Вераніка
Ад нас зьнікала ў інстытут.
М. Багдановіч.

№ 3)
Калі-ж сачыўся бледнаваты
Зор сініх сьвет праз небасхіл,
І улягаўся вулак пыл, —
Мы ўсе пяялі каля хаты,
І напаўняў нягучны хор
Маркотнай песьняй сьціхлы двор.
М. Багдановіч.

№ 4
Ці куры ў хаце сваім дурам
Падымуць часам шурум-бурум;
Ці абярэцца з іх якая,
Зьнячэўку пеўнем засьпявае
Для большай важнасьці, вагі;
Ці дзесь крумкач разок, другі
У небе крумкне смутна, глуха;
Ці ў юшках песьню завіруха
Зацягне жаласна, нудліва;
Ці загугукае страхліва
Злы гэты дух — сава-начніца —
Ў кустох альховых над крыніцай,
Гугукне так, што сэрца ные,
Што аж сабака й той завые, —
Ўсё гэта — дрэннае злучэньне,
Праявы страшнай абвяшчэньне.
Я. Колас.