Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/169

Гэта старонка не была вычытаная

так бедна й нявесела, і на пяшчаную горку, і ў лагчынку, дзе думаў сьнег знайсьці сабе прыпынак; і ў лес, і на луг — усюды льлецца яго сьвет і цяпло. Што мне багацьце? Бяз грошай, бяз золата быў-бы магнат я, кароль, багатыр там, дзе пад націскам роднага молата жыцьце куецца. А. Гар. Будзіцца со сну наша зямліца; расьце на кусьце лісточак, і зелянее тады травіца; ажыў жучок і матылёчак; шэра зязюля зранку і ўвечар яра кукуе ў садзе; павее ціхі і цёплы вецер; пойдзе скацінка у стадзе. Ст. Ул. Што шуміш так неспакойна, жыцейка, у полі? Ці ня чуеш, што пад градам зьляжаш ў роўным доле? Я. Кол. Лес! аб чым шумяць твае вяршыны? Лес! што шэпчаш, векавы? Браты! вялікая дарога чакае нас і родны край. Я. Кол. Эх ты!.. Толькі хвалішся… Глянуў — і то самлеў! — Дзяціны час!.. Я памятаю зімы прыход у нашым краі: стаіць над лесам шум маркотны, па небе хмары, як палотны, паўночны вецер расьцілае, і бель над далямі зьвісае. Я. Кол. Дзяўчынка абярнулася да бацькі, што нязграбна, памужчынску, кошкаўся каля печы, ды сказала: „Тата, кіньце!.. Я зраблю… я ведаю“… Канец!.. Як проста гэта слова і многазначна, заўжды нова! Канец!.. Як многа разважаньня і засмучонага пытаньня у гэтым простым, страшным слове! Я. Кол. — Пастой! А там што? — Там? Гармата. — Чаму-ж няма пры ёй салдата? — Я. Кол. Жнейкі на ніве рэжуць сквапліва, уюць перавяслы няслабкі; вяжуць снапамі, валяць радамі, ставяць у мэндлі і бабкі. Ст. Ул. Праца ўвесь сьвет ускарміла, праца нам шчасьце дае; працаю сілы прыроды к людзям у слугі ідуць, з ёю-жа ў сьвеце народы лепшае долі прыждуць. Ц. Гарт. Станьце, хмурынкі, над рубяжамі родных палеткаў, палёў! Каршун, падняўшыся высока над лугам, круціцца ў небе, выглядаючы сабе пажытак, і нудны крык яго голасна расплываецца над супакоеным лугам. Піліп стары у грамадзе старшынёю быў з паўвеку; ці у працы, ці у радзе — няма, як ён, чалавека; шчыры, добры і разумны, гаспадар прытым на дзіва; вёў найлепей сход наш шумны, судзіў, радзіў справядліва. Я. Луч.