Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/173

Гэта старонка не была вычытаная

3. Лес на Палесьсі.

Верхам крыжастым узьняўшысь высока,
Хмурыя елкі панура шумяць;
Дзе-ні-дзе вынікне дуб адзінока,
Дзе-ні-дзе вязы, як вежы, стаяць…
Дзікае месца! Ўсё лес і балоты,
Купін мільёны, кусты лазьняка;
Боязна шэпчуць ў балоце чароты,
Глуха, трывожна шуміць асака,
Што? — Невядома для нашых вушэй:
Нетры лясныя спрадвеку хаваюць
Некую тайну ад вока людзей.
Чорная грэбля лягла срэдзь балота;
Хвораст, бярвеньне, як рэбры, тырчаць;
Грэбля паганая, гразь і плюхота…
Мова нядобрая ходзіць пра гаць.

Я. Колас.

|}

4. На Палесьсі.

Дарога ўвесь час ішла лесам. Лес зрэдка разрываўся невялічкімі палянкамі, на якіх часамі рунела жыта, а па краёх там-сям пападаліся старадрэвіны-хвоі, пышна разросшыся на прасторы, або разьвіслыя таўшчэразныя дубы, як заможныя гаспадары; на гэтых дубох паляшукі-бортнікі рабілі цэлыя пчольнікі, зацягнуўшы туды каля дзесятку вульляў. Палянкі зноў зьмяняліся лесам — то стройным баравым, то нізкім балотным. Высокія тонкія бярэзіны мяшаліся з шэрымі хвоямі і прыдавалі характар маркоты й засмучэньня ўсяму малюнку. Лес зноў расступаўся, даючы месца бясконца вялікім балотам. Балоты цягнуліся далёка-далёка паміж лесу ды замыкаліся лесам, што чуць-чуць чарнеўся роўнаю палоскаю на далёкім небасхіле. Цэлае мора высокай парыжэлай травы засталося зімаваць, бо сюды ня зойдзе ні гавяда, ні чалавек з касою. Нязьлічоныя купіны, нізкарослыя хвойкі на іх, пачарнелыя карчагі даўно адмерлых дзеравяк расьлі і гнілі тут спрадвеку. Сярод гэтых купін бліскучымі