Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/178

Гэта старонка не была вычытаная

На вераб’я кажуць, што ён злодзей. Праўда, верабей крадзе многа канапель і іншага насеньня, але карысьці робіць чалавеку куды болей, як шкоды. Кажуць, што ў Амэрыцы, у штаце Мэн, загадалі перабіць усіх вераб’ёў за іх быццам-бы крадзеж. Бедныя вераб’і амаль ня ўсе зьвяліся. На другі год усе дрэвы апанаваў такі страшэнны вусень, што не асталося ніводнага лісточка. Усё зьеў вусень, і дрэвы пасохлі. З таго часу людзі закаяліся біць вераб’ёў.

А колькі мошак зьядае наша шчабятуха-ластаўка! Цалюткі дзень лётае яна і спраўна ловіць камароў, аваднёў і ўсялякіх мошак.

Шмат якія птушкі кормяцца зернятамі й ягадамі, але зьядаюць яны мала, а за гэта прыносяць многа карысьці, абараняючы нашыя сады, агароды, поле ад чарвы й машкары.


9. Дуб і чароціна.

Раз завяла чароціна з дубам гутарку:

— Скажы мне, дубе, чаму ты ня гнешся прад бураю, і бура цябе ня можа здалець? Часта, стоячы тут, бачыла я, як сярдзітыя буры ўпіраліся ў цябе, як у каменную сьцяну. На тваёй галаве бусёл зьвіў вялізарнае гняздо, а ты нават ня чуеш гэтага цяжару. А я вось стаю тут ды гнуся, як старая. Маленькая птушачка сядзе на мне — я ня вытрымліваю ды гнуся да самае вады. Часамі жук няўмысьля вытнецца аб мяне — я ўся закалачуся, як у хваробе. Дык скажы-ж мне, дубе, адкуль твая сіла? Скажы мне, чаму я такая слабая?

І кажа ёй дуб:

— Ты баішся жыцьця, затым ты й слабая. Ты выбіраеш мяккі грунт, каб ня так трудна было рыць зямлю сваім карэньнем. Усім ты хочаш угадзіць, да кожнага ты падыходзіш з хітрасьцю, і змалку прывыкла ты гнуцца. А калі хто гнецца, тым ён паказвае сваю слабасьць і непаважаньне к сабе. А хто не паважае сябе, таго й другія не паважаюць, папіхаюць ім, як хочуць. Ты прывыкла да лёгкага жыцьця, і