Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/179

Гэта старонка не была вычытаная

ўсю надзею кладзеш на другіх. А хто не спадзяецца на сябе, той і бывае слабы. А я змалку спадзяюся толькі на свае сілы і на сілы зямлі й сонца. Змалку я навучыўся сам памагаць сабе. Нікому я ня гнуўся. Ляпей зламацца зусім, чымся гнуцца ўсякай сіле. Мы, дубы, так і робім: або ломімся, або выжываем. Затое, як хто з нас захавае сваё жыцьцё, тады нікога не баіцца.

Т. Гушча.

10. Мурашкі і іх будова.

І.

Скажэце, дзеці, хто з вас ня бачыў круглых кучак, падобных да горкі зямлі, насыпанай наўмысьля з жоўценькага пясочку? Хто з вас не разграбаў гэтых куч, зусім ня думаючы пра тое, якую трывогу падымаеце вы тым тысячам жывёлінак, што зрабілі сабе прыпынак, нанасілі гэтыя кучы? Хто з вас гуляючы не ўзьбягаў на гэтыя круглыя горкі, каб толькі пацешыць сябе? Гэтыя горкі насыпаў ніхто іншы, як маленькія, вечна занятыя працай мурашкі. Разварочваючы мурашнік, вы й не падумалі нават, якую бяду прычыняеце вы мурашкам; ніколі ня прыходзіла вам у галаву бліжэй разгледзець мурашнік, пабачыць, як хітра й замыславата ён зроблен. І каб вы ўсё гэта разгледзелі, як мае быць, то вы падзівіліся-б здольнасьці мурашак рабіць хітрыя хаты.

Мурашнікі сустракаюцца найбольш па краёх лесу і насыпаюцца ў тым месцы, дзе сьвеціць сонца. Месцы для будовы мурашкі выбіраюць сухія і наносяць свае кучы каля хвой, ялін, бярэзін, часта каля пня. Мурашнік робіцца так, што дае прыпынак і схованку мурашкам і ад сьцюжы, і ад сьпякоты, і ад дажджу. Раскапайце на цікавасьць мурашнік пасьля самага вялікага дажджу, і вы ўбачыце, што ён прамок на паўпальца, ня болей, а ў сярэдзіне ён зусім сухі.

ІІ.

Зірнуўшы на мурашнік, можна падумаць, што тысячы мурашак поўзаюць, бегаюць, круцяцца, кішаць