Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/189

Гэта старонка не была вычытаная

і страх здаецца. Не сьпяваюць птушкі. Сьціхнуў лесу шолам. Сьліна бывае заразьлівая. Гасьне корчык на камінку. Поле апусьцела. Кветкі ня сьвецяць галоўкамі яснымі. Шкло якоесь цьмянае. Наста якаясь сьлязьлівая. Мяккі сьнег лятае пухам. Маці схінулася над калыскай. Згінуў сьнег з палёў даўно. Яблыні цьвілі белым цьветам. Замерзьлі лужынкі. Цьвёрдую пасьцельку прыгатаваў мароз для мяккага сьнегу. Зачыняйце шчыльна дзьверы! Гаварыў ён зьняважліва й насьмешліва. Падзьмуў сівер, і папаўзьлі па небе сьнегавыя хмары. Ад баязьні мала прыязьні. Часьцей і гусьцей залёталі сьнегавыя пушынкі. Паспорылі за мех, а ў мяху сьмех. Сьляпы сьляпому не павадыр. Ісподак скінуўся ды разьбіўся. Апанавала млявасьць. У Нёмне рыбу вудзіў дзядзька. У нізкіх мясьцінах заўсёды зьбіраецца вада. У нашым лесе мядзьведзь — самы вялікі зьвер. З людзьмі мядзьведзь ня любіць сустракацца. Сонца шчыра разьлівала блеск прыветны і цяпло. Поле жыцьцем трапятала, усё пяяла і цьвіло. Чуецца говар мне сьпелае нівы.