Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

хата людзей (гарбуз). На адно вуха глуха, а на другое ня чуе. Іржуць коні за Сулаю. Увосень лётае павуціцьнё. Ці Лявон, ці не Лявон, а з раду ня вон. Іржа залеза есьць. Вузел быў хітра завязаны. Сьляпому вочы завязаны. За вачыма сьвету ня бачыць. З ільну ткуць палатно. На прыгуменьні стаяў азярод. Снапы сушылі ў азяродзе. Снапы сушаць у вазяродах. Вокны адчынілі. У вадчыненым акне разьбілася шыба. Прыехаў мой брацейка з Альбова, пытаецца — сястрыца ці дома? З пахмурнага неба сыпалася імжака. Дзеці знашлі асінае гняздо. У васіным гнязьдзе былі ашчыны. У сад вяла вузенькая сьцежка. Халодная восень прышла. Халодны асеньні вецер. Аржаная каша сама сябе хваліць. Жыта пасеялі на ільянішчы. Сем варот у вадзін агарод. Коні ймчаліся наўскапыта. Гэты цьвеце па ўсім сьвеце. Воран ворану воч ня выклюе. Дзеці забілі вужаку. Воўк залезны, а хвост альняны (іголка й нітка). Каменны вугаль дастаюць з зямлі. Імглін — павятовы горад на Чарнігаўшчыне. Птушка ня крыкне нідзе ні адна. Ніводнае зернятка не прапала. Радзівон касіў грэчку. Два мядзьведзі ў аднэй бярлозе ня месьцяцца. У ваднэй дзежачцы два цесьцечкі (яйцо). Аколіцы Вільні вельмі прыгожыя.

ЗАДАЧКА 4-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, у або ў.

Яны +вайшлі + хату. Хмарка на неба +зышла. Птушкі + лесе шчабяталі. Пусты + летку нашы сёлы: +се на полі за сярпом. Былі + бацькі тры сыны, да +се-ж яны Васілі. Жар гарыць + печы. Салавей сьпяваў + садзе. У родным краі, як + раі. Ціха на полі + палудзень гарачы. На +згорку расьце хвойка. Многа тут гразі + нягоду, многа пылу + летні жар. Аўдзей +сё між людзей. Сонейка толькі што +зышло. Нешта зьвініць + небе тоненькім срэбным звонікам. Жураўлі +гары крычаць. Куды ні глянь — +сюды зелена. Цесна зьбілісь нашы хаты, як авечкі + летні жар. Збожжа без пары пажоўкла + полі. Вада + рэчках абмялела. Вот +зышла +жо першая вячэрняя зорка. Пачуецца сабачы брэх, і +сё заціхае. Хлопцы