Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

надумаліся пайсьці + грыбы. Чорныя баравікі так і стаялі + іх вачох. Гаснуць агні па хатах, і + вёсцы наступае цішыня. Месяц яшчэ ня +зышоў. Са страхам +зышоў Міхась на ганак школы. + школе яшчэ нікога ня было. За вёскай + полі прытуліліся могілкі. Могілкі + полі адны-адзінюткі. На +зьмежку расла груша. Цяжка +здыхнуўшы, збаны пастаўлялі, клункі на межы паклалі жнеі. Шчыраю рукою убрала лета +весь белы сьвет. Сабраліся хлопцы +вечар. Страхі найчасьцей здараюцца +начы. + чужое шчасьце ня мухай +пасьці. Баламутка на +сякія штукі хутка.

Практыкаваньне 8. Перапісаць і заўважыць правапіс гуку і.

Прышло й лета. Бацька й маці вярнуліся з поля. Мы йшлі на рынак. Ён яго й поіць, і корміць. Стукаў дзяцел і жаўна. Будзе кірмаш і на нашай вуліцы. Калі не наеўся, то й не наліжашся. Моцна сьпіць шырокая рака: глядзіш і здаецца, што яна мёртвая. Але гэта толькі здаецца: пад ковамі лёду йдзе работа, кіпіць жыцьцё. На лёдзе там і сям паказаліся палонкі. Варушыцца рака: чуе й яна вясну новага жыцьця. Трасе яна сваімі дужымі плячамі, і лёд ломіцца й трашчыць. На беразе стаіць цэлая куча народу. Тут і старыя й малыя, мужчыны й дзеці. Аднаму — і ў кашы няспорна. І рыкам леў сваім будзіў і лес стары, і чыста поле. Альбо йграй, альбо грошы аддай. Было ліха ды й пагоршала. Самі сьлёзы йдуць. Вот табе й на! З чаго хлеб, з таго й пірагі. Дудар дудару дарма йграе. Ліст на дрэвах пажоўк і асыпаўся. Ужо й халодная восень прышла. Толькі жыта маладое расьце й руніцца. Будуць ветры за вугламі выць і плакаць, і стагнаць. Пуста й ціха ўсюды. Сьпяць зімою купчастыя бярэзіны і магутныя дубы. Сьпяць і заўсёды зялёныя хвоі й яліны. Кусты й дрэвы таксама здаюцца нам зімою мёртвымі. Лісьце дрэву непатрэбна ўвосень, і яно іх скідае. Абміраюць на зіму й вужакі, і жабы, і яшчаркі. Золата і ў попеле відаць. Калі грыбна, дык і хлебна. Нават свойскія качкі й гусі пачуваюць час выраю. Яны падлятаюць, крычаць