Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

дажджлівы панура шуміць. Дажджавая вада ня мае смаку. Сьмешна, да не пацешна. Сухая ложка рот дзярэ. Баржджэй, але не сьпяшайся дужа. Будзе пара, вырасьце трава. Маці ніткі села віць. Хоць вох, да ўдвох. Цяжка жыць у паняверцы. Летась пасаджона, сёлета ўзрашчона. Роўны з роўнага цешыцца. Я вам раджу не сварыцца. Мядзьведзь еў мёд, а пчолы джгалі яго джаламі. Сёлета год ураджайны. Прыяжджайце да нас у госьці! І шуміць, і гудзе, дробны дожджык ідзе. Няхай той серадзіць, хто на неба глядзіць. Не ўважай на ўраджай, а жыта сей. Хлеб расчынілі на дрожджах. Наш сад абсаджан жываплотам. Аці, аці, да нечага даці.


§ 6. Галосныя пасьля зацьвярдзелых.

Правіла 10. Пасьля зацьвярдзелых зычных ж, ш, ч, ц,[1] р, (дж) ніколі ня пішацца і, а пішацца ы: жыла, жыць, шыла, чыста, рынак, бяры, дажджы, пальцы.

Таксама пасьля ж, ш, ч, ц, р, (дж) ня пішацца я, ю, е, ё, а пішацца а, у, э, о: жар, жук, жэўжык, жоўты; шабля, шум, шэрсьць, шосты; час, чуць, чэсьць, чорны; гразь, гавару, грэх, сьцярог, цэп.

Практыкаваньне 11. Шыла ў мяшку не схаваеш. Папсавала гразь дарогу. Хлопчык знашоў складаны ножык. Ажываюць яры. Шчырая праца — мазалёвая. Нашчыпайце сабе вішань! Дожджыку просіць зялёнае жыта. Хоча дажджу ярына. Нашыя сшыткі заўсёды чыстыя. У нас спраўлялі дажынкі. Ваяка ваюе, а жонка дома гаруе. Гаспадар арэ сваё поле. Рэчкі цякуць у мора. Маланка папаліла арэхі. Грэе цёплае сонца. Кожная рэч тут незнаёма. Трэба дбаць на хату. Рэчка срэбрам блішчала на сонцы. Яшчэ ня скора сьнег растане. Нас запрасілі на чэсьць. У тыдні шэсьць рабочых дзён. І за шчэпку знойдзеш прычэпку. На балоце гразка. Сад пакрыўся жоўтым

  1. Гэты гук, „ц“ знаходзім у такіх, напрыклад, словах: палец, купец, цэп, цацка; яго ня трэба зьмешваць з „ць“, што з мяккага „т“. Выключэньнем можа быць толькі слова „цьвет“.