Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

калі нечага есьці. Бл+ск гарачы сьлепіць вочы. Вуж любіць гр+цца на сонцы. Р+дкае малако нясмачнае. Сьпелыя чар+шні вельмі смачныя. Нар+жце в+цьця на в+нікі! Насадзілі многа р+пы. Плот гародзяць ж+рдкамі. Ч+сным людзям тр+ба верыць. Раньняя птушка зубкі цяр+біць, а позьняя вочкі тр+. Вуч+ньне кончыцца ў ч+рвені. Сьпераду гр+е, а ззаду в+е. У тыдні ш+сьць рабочых дзён. Р+шатам воду носіць. Сабака бр+ша — в+цер в+е. Калі вядзецца, то й на шч+пку прадзецца. Дзеці скублі пер’+. Сёньня харошае надвор’+. Ехаўшы бачком, ні з кім не зач+пішся. Кажуць — баржджэй, хутч+й і скар+й. Цэп любіць галоднага, а каса сытага. Па б+ленькай ж+рдачцы чырвоны пев+нь едзе (лучына з агнём). Ч+рві капусту аб’елі. Ніхто ня знае, што яго чакае.

ЗАДАЧКА 13-ая. Сьпісаць і паставіць літары о, а.

Папсавала гр+зь дарогу. На балоце гр+зка. Чыстых хмарак валаконцы сталі ў круж+чак. Сад пакрыўся ж+ўтым лістам. Неба пакрылася ч+рнаю хмараю. Сьціх у лесе ш+лам. Куча бяр+зак расла пры дарозе. Пр+слы гнілыя на землю ляглі. Ціха на полі ў палудзень гар+чы. Над палямі змр+к прарваўся. Яму ўж+ ш+сты год. Кветкі паж+ўклі. Краскі зацьвілі ж+ўценькім цьветам. Ч+ран мак, да смачан. Чуж+е лычка плаціцца рамушком. Ч+рная рыза не спасе, а белая ў грэх не ўвядзе. Шоўкавы венік — лёгкі дух. Ж+нка ці звонка, дзеткі ці гудуць? Ч+рт-бы дзятла знаў, каб не яго даўгі нос. Малы малыш+к скінуўся з выш+к (жулуд). Поле незьмяр+на, быдла нязьліч+на, пастух рагаты або цыбаты (мурашнік). Воўны клач+к, дрэва суч+к, саломы пуч+к, рэменю шмацінка — вось і цэлая снасьцінка (хамут). Стаіць быч+к — смалены бач+к (засланка). Разумен гаршч+чак, у ім сем дзірачак (галава). Пад адным капялюш+м чатыры браткі стаяць (стол). Іш+ў к нам, а прыш+ў к вам. Бур+ сьціхла. Расьцьвіла пахучая чар+муха. Памарозілі шч+кі. Скончыўся зараньне век твой, ч+лавеч+!