Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

§ 7. Правапіс галосных.

Літары О, Э.

Правіла 11. Гукі о, э (а таксама ё, е) чуваць выразна толькі пад націскам: (горы, рэчкі, добра, чэрап; сьлёзы, вёдры, сені, вецер).

Калі націск зыходзіць з гэтых гукаў, то заместа о, э чуваць і пішацца а, а заместа ёя (горы—гара, рэчка—рака, чэрап—чарапы; сьлёзы—сьляза, вёдры—вядро, лес—лясы).

Практыкаваньне 12. Горы, як волаты, падымаюцца к небу. Стаіць гара высокая, а пад гарою — гай. Наш ячмень рэдкі, а ваш яшчэ радзейшы. Шэпчуць вербы над рэчкаю. Зашаптала вярба над ракою. Пачуўся птушыны шчэбет. Птушкі ў лесе шчабяталі. Увосень холадна, а ўзімку халадней. Увесну цёпла, а ўлетку цяплей. Кужэльнае палатно ткуць з кужалю. Маладому моладасьць, а старому старасьць. Работы на полі даўно скончаны. Шэрага зайца называюць шараком. І мая капейка не шчарбата. Чалавек — гаспадар прыроды. Хто ў жніво халадку шукае, той узімку галадае. Голад і холад мучаць людзей. Садовыя дрэвы глуміць чарва. Чэрві капусту аб’елі. Глуха шэпча лес зялёны. Ці паскачаш, ці паплачаш. Цэлае лета вісеў жолуд на дубе. Жалуды растуць на дубе. Ні водзін стрэл не прапаў дарма. На вайне стралялі з гармат. Сёстры гулялі ў садзе. Сястра пашыла прыгожую сукенку. Праляцела борзда лета. Кругом усё зелена. Поле пакрылася зяленівам.

Літара Е.

Правіла 12. 1) е чуваць ясна толькі пад націскам: сені, палена, калена, лета.

2) У першым складзе перад націскам ніколі ня пішацца е, а пішацца я: бяда, сястра, няма, няхай, яна, лясы, зямля, зялены, ляжаць.

3) У другім складзе перад націскам я пішацца тады, калі ў першым складзе няма а ці я (ня-шы-ро-кі, ня-ву-чоны, ля-су-на, бя-ду-на); але калі ў