Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

першым складзе перад націскам ёсьць а ці я, то ў другім пішацца е: ле-са-вік, се-на-жаць, се-ля-нін, це-ця-рук.

4) У трэцім і далейшых складох перад націскам заўсёды пішацца е: ве-лі-чы-ня, ве-ра-ця-но. Але ў такіх словах, як сьвяткаваць, ясакар, языкаваты, якава (Ня бачыць сава, якава сама) і інш. пішацца я, бо тут у корані я, а ня е.

У такіх разох у залежнасьці ад націску зьмяняецца толькі „е“.

Практыкаваньне 13. Ляжыць невядомы бядак. Неспакойна зашумела жыта маладое. Уся сямейка сьпіць ды спачывае. У пастушкі няма служкі. Сьпее-дасьпявае колас сіратой. Абы бяда, а шыя будзе. Мой брат любіць паляваньне. Наш сусед занядужаў. Зямля мае галавобразную форму. Усьлед думкам неспакойна вецер падпявае. Сенажаць ужо скошана. Птушкі перасталі сыіяваць. У няўмекі рукі калекі. Няшырокая дарога падымалася на горку. У нашага суседа была ўчора бяседа. Селянін арэ сваё поле. Сяляне аруць сваё поле. Каля гаю стаіць векавечны курган. Сьнегавая вада. Веснавая кветка. Бачыць вока, да ляжыць далёка. Ня бачыць сава, якава сама. Кожная рэч мае велічыню. Садовіна яшчэ зеленаватая. Цянькі на два дзянькі. Ці цяпер, ці ў чацьвер. Жар быў нястрывалы. Памятай мяне, як я цябе. Павесялела сялянская доля. Пацямнела ў хаце. Нешчасьлівая доля. Зелянее травіца. Вада ў рэчках абмялела.

Правіла 13. Такія словы, як не, без, цераз, перад ня маюць свайго націску; яны становяць як-бы частку таго слова, перад каторым стаяць. Дзеля гэтага часам пішацца не, без, а часам — ня, бяз у залежнасьці ад таго, у каторым складзе перад націскам яны стануць: не магу, не хачу, не знашоў; ня буду, ня ведаю, ня шуміць; без вады, бяз хлеба.

Словы цераз, перад і пера нязьменна пішуцца з літарай е, бо заўсёды перад е будзе стаяць ненаціскное а. Напрыклад: цераз мост, перад намі; перавоз, перадплата, церасчур і т. д.