Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

Словы дзеля й каля прынята пісаць нязьменна з літарай я на канцы: каля млына, каля броду, каля мяне, каля вады; дзеля гэтага, дзеля таго.

Практыкаваньне 14. Ад прыбытку галава не баліць. Ня слухаеш ківа, паслухаеш кія. Без правадыра войска гіне. Будзе кій, да не такі. Ніхто ня дасьць самохаць волі. Няма тае хаткі, каб ня было звадкі. Нішто багатых ня турбуе. Без ахвоты няма работы. Ня так шкода, як нявыгода. Адважны не баіцца няўдачы. Абяцаная шапка на вушы ня лезе. Упартыя адзін другога не пераважаць. Цераз сілу й конь не пацягне. Тады хіба перастане, як уся сарока бела стане. Дзіця перапалохалася ды захварэла ад пярэпалахаў. Летась у нас былі пярэбары на новую кватэру. Баяцца не цівуна, а яго бізуна (старая прыказка). Без падпалы дровы не гараць. Чужым розумам век не перажывеш. Бяз штукі ня ступіць. То не бяда, што ня п’ецца вада. Каля рэк туман падымаецца. Не шкадуе, хто серадуе. Каля плоту расла крапіва. Перад невадам рыбы ня ловяць. Перад Тодарам расхадзіўся ходарам. Сын вярнуўся дзеля хворае мацеры. Цераз мора котаў хвост (восілка на вядры). Запас бяды ня чыніць. Няпрыветна цераз вокны ночка пазірае.

Правіла 14. У складох пасьля націску ў аснове слова заўсёды пішацца е: (восень, вецер, возера, певень, лецейка, брацейка, вучыцель, выехаць, выцерабіць, вывесьці, сіненькі, беленькі, патрэбен, повен), а таксама ў такіх разох, як — чытае, гуляе, бялее — чытаеш, гуляеш, бялееш.

У словах — памяць, месяц, пояс, заяц, чэлядзь, дзевяць, дзесяць, тысяча — пішацца я, бо тут я ў корані.

Увага. Гэтае правіла агулам можна выразіць так: „У складох пасьля націску пішацца Е за выключэньнем тых слоў, дзе Я ў корані або ў канчатку“.

Аб тым, калі Я пішацца ў канчатку, глядзі ніжэй (§ 12, прав. 34, а таксама § 13 прав. 40, 42, 43).

Практыкаваньне 15. Увосень багат і верабей. У месяцы маі зелянеюць гаі. Ціха на полі ў палу-