Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

дзень гарачы. Повен хлявец белых авец (зубы ў роце). Што шуміш так неспакойна, жыцейка, у полі? Вот і лецейка настала. Адным поясам тысяча падпіразана (сноп). Лён пакрыўся харошанькімі сіненькімі красачкамі. Цыган як галее, дык сьмялее. А цемната ўсё гусьцее й гусьцее. Аж дзервянее ў жнеек рука. Жыта ўжо высьпела. Вывела ваўчыха трох ваўчанят. Ластавачка вылепіла харошанькае кругленькае гнязьдзечка. Усюды зелень і кветкі. Ад лецечка да лецечка чакай, маё дзецечка. Што маем — не хаваем, а страціўшы — плачам. На нашым лузе вялікае возера. Чуліся гукі дзявочых песень. Сонейка весела пазірала з неба. Пасеку выцерабілі. Чуваць птушыны шчэбет. Чэрвень, ліпень і жнівень — летнія месяцы. А які месяц верасень? Вершы вучаць на памяць. Мне стала вусьцішна й боязна. У дзесятку дзесяць адзінак, а ў тузіне — дванаццаць. Маленькае, кругленькае — да неба дакінеш (вока). Заяц шпарка бегае. Свой свайму паняволі прыяцель.

ЗАДАЧКА 14-ая. Сьпісаць і паставіць заместа крыжыкаў літары а, э.

Маладому молад+сьць, а старому стар+сьць. Дзякуй за полудзень: я й так ня гол+дзен. Малацьбіты мал+цілі ў тры ц+пы. Малако цэдзяць праз ц+дзілку. Адны толькі парыж+лыя стагі ст+ялі па грудох з востраю ж+рдкай у версе і нудна пазіралі ў неба. Работы на полі даўно сконч+ны. Шэрага зайца называюць ш+раком. Па маёй гал+ве астанецца ўсё табе: і т+ўкач, і мялён, і ст+рожа, і прыгон. За дурною г+лавою н+гам няма сп+кою. Глух+ лес гамоніць. В+ўка ногі кормяць. М+лако трэба адц+дзіць. Спараную бульбу адц+джваюць. Учора было сьвят+. Што з возу спал+, то прапал+. Сяляне лічаць цыганоў найлепшымі к+наваламі. Зайчаняты скора выр+стаюць. Шый, як злож+на. Сабакі бр+халі. Шыв+рат навывар+т. Што хор+ш+, тое само сябе хваліць. Чужымі рукамі добр+ толькі жар загр+баць. Цер+з сілу й конь ня ступіць. Час+м з квас+м, а парою з в+дою. Ч+лавек — гаспадар