Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/39

Гэта старонка не была вычытаная

блішчыць на сонцы. Беларускія пляменьні: крывічы, дрыгвічы й радзімічы. Крывіч — значыць кроўны, блізкі, родны, сваяк; дрыгвічы — племя, што жыло на балотнай мясцовасьці, на дрыгве (дрож, дрыжэць). Закіпеў крывавы бой. Дровы злажылі на дрывотні. Ззаду жывот, сьпераду хрыбёт (галень). Праглынутага ня выплюнеш. Чорствы хлеб крышыцца. Сьпелыя яблыкі вельмі смачныя. На мяжы расла яблына. Карова паламала трысьнік. Тросьць — трысьцінка. У сястры чорныя бровы. На сем вёрст адзін мост, а на канцы хрост. Даўней спраўлялі хрысьціны. Сястра вучыла хрышчонага сына. Яблыка ад яблыны недалёка падае. Апанавала трывога. Крошку палепшала. Надвор’е крыху пацяплела. Волю, здабытую кроўю, ахвярамі, трудна цяпер адабраць. У брод брыдуць. На стале былі крошкі. Байбак бяжыць, аж балахон дрыжыць (баран).


§ 8. Падвойныя літары.

Правіла 16. У беларускай мове вельмі часта (на месцы даўнейшага стараславянскага злучэньня іе, ія, ію) у назоўніках зычны гук, стоячы перад галосным у канцы слова, вымаўляецца з націскам, падвойна: вясельле замест вяселіе, ральля—ралія, сольлю—солію; збожжа замест стараславянскага збожіе, зацішша—зацішіе і т. далей.

У такіх разох трэба пісаць па дзьве аднакія літары, а паміж імі ставіць мяккі знак (Ь), калі падвойныя зычныя мякка вымаўляюцца (зельле, насеньне, судзьдзя), а калі падвойнымі зычнымі бываюць зацьвярдзелыя гукі, то пішуць проста дзьве аднакія літары: збожжа, зацішша, у ваччу і т. далей.

Мяккія падвойныя зычныя бываюць такія:

1) льл вясельле, купальле, гальлё, Ільля, ральля, сольлю, кольле, застольле і інш., а таксама — льле, льлецца.
2) ньн здараньне, насеньне, пытаньне, сумленьне, зьяўленьне, панаваньне і інш.
3) сьс калосьсе, валосьсе, касьсё і інш.