Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

Правіла 17. 1) Падвойные зычныя нн бываюць у прыметніках, створаных ад назоўніка йменнага з асновай на н: камень—каменны, сьцяна—сьценны, вайна—ваенны, рэмень—раменны, корань—карэнны, палатно—палаценны і т. далей.

Але там, дзе ў аснове назоўніка няма н, пішацца адно н: шкло—шкляны, дрэва—драўляны, дзерава—дзеравяны, а таксама — зрабіць—зроблены, пабяліць—пабелены і т. д.

2) Падвойнае цц пішацца ў дзеясловах, зложаных з займеньнікамі ся пры канчатку ць: мыцца (мыць+ся), часацца (часаць+ся), мыецца (мыець+ся), чэшацца (чэшаць+ся) і т. далей.

Але калі перад ца стаіць зычны, то пішацца адно ц: здасца, ад’есца.

3) Падвойнае цц пішацца ў лічэбніках, зложаных з словам дзесяць у форме „дцаць“ (адзінаццаць, трынаццаць, дванаццаць; дваццаць, трыццаць і т. далей).

4) Апроч гэтага, падвойныя зычныя часам зьяўляюцца пры тым, як словы складаюцца: ссыпаць (с+сыпаць) аддаць (ад+даць), бяззубы (бяз+зубы), рассыпаць, расьсьпявацца. (Шпак на дубе расьсьпяваўся).

Практыкаваньне 18. У сяле пабудавалі каменны дом. Мы купілі насьценны каляндар. Скручаны, зьверчаны па хаце скача (венік). У нас дзеравяныя ложкі. У сенях шкляныя дзьверы. У поўкапе трыццаць адзінак. Капа мае шэсьцьдзесят адзінак. Каля гары былі вапенныя капальні. Няпісьменны, як сьляпы. Скошаны луг стаяў пусткаю. Выскачылі юры з-пад каменнай гары. Чырвоны колер, вінны смак, каменнае сэрца — што гэта так? (вішня). Брат ехаў конна. Пісьменнаму й кнігі ў рукі. Гэты звычай забабонны. Паддайце мех на плечы! На ўзгорку рос малады сасоньнік. Гарох рассыпаўся. Збожжа ссыпалі ў судзіну. Усплыў месяц над соннай зямлёю. З часам з торфу робіцца каменны вугаль. Год мае дванаццаць месяцаў. У лютым месяцы дваццаць восем або дваццаць дзевяць дзён. Дзе коратка, там і рвецца. Як гукнеш, так і адгукнецца. У голад і нісчымнае смачна есца. Пытаецца люты, ці