Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАДАЧКА 19-ая. Сьпісаць і паставіць прапушчаныя літары.

Зарасьлі вы, межы, у полі дзікім зел+ем, палыном. Далі зел+я ад пахмел+я. Голь-галіта гол+ю наліта. Наша Хацім’я хоча капусты й бацьвін+я. На бязьлюдз+і й дзяк — чалавек (кажуць пры пахаван+і). Дзе добры край, там і пад ел+ю рай. Каян+е позна ходзіць. Калісь было, да был+ём зарасло. Калі ўпору зямлі не ўзарэш, збож+а нямнога ўвосень зьбярэш. Скінь гэтае рыз+ё! На вуліцу сьмец+я ня выносяць. Венікі вяжуць з бярозавага вец+я. На гал+і было гняздо. Ціха калос+е шэпча на ніве. Сьцены запырсканы граз+ю. Колы мажуць каламаз+ю. Л+ецца Нёман паміж гораў. Заз+ялі зоры ў ясным небе. Касец знайшоў добрае кас+ё. Зазьвінела ў вуш+у. Сёлета спраўлялі купал+ле. На Йл+ю поўну печ парапеч нал+ю. Пацямнела ў вач+у. Куры сядзяць пад печ+у. На харошае запытань+е — харошае адпавяданьне. Загарэлася суч+о. Перад Новым Годам спраўляюць багатую куц+ю. Капліца стаяла на раздарож+ы. Чалавек мае пяць знадворных пачуц+яў. Адны пачуц+і мацнейшыя, а другія слабейшыя. Буйным жыц+ём усё чыста кіпела. Вада патрэбна і расьлінам, і стварэн+ям. Люблю я прывол+е шырокіх палёў. Зел+е заглушыла поле. Мост зроблен з тоўстых бярвен+яў. Стаіць крушнямі камен+е. Крыл+ямі махае, а ляцець ня можа (вятрак).

ЗАДАЧКА 20-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба два ці адно н.

У сяле пабудавалі каме+ы дом. Мы купілі насьце+ы каляндар. Скручаны, зьверчаны па хаце скача (венік). У нас дзеравя+ыя ложкі. У сенях шкля+ыя дзьверы. Насталі вае+ыя часы. Сьцены пабеле+ы мелам. З палатна — палаце+ая й рэч. Рань+яя зорка. Побач з камяніцай стаіць драўля+ы дом. Узышла вячэр+яя зара. Каля гары былі вапе+ыя капальні. Халодны асень+і вечар. Скоша+ы луг.