Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/45

Гэта старонка была вычытаная

зіне дванаццаць адзінак. Дзядзька хадзіў на досьвідкі да пляменьніка. Недалёка ад нашае вёскі пачынаецца вялікі лес. Голы разбою не баіцца. Напужаная варона й куста баіцца. Рассыпаецца драбней маку. Ніткі ссукалі ды сталі віць клубок. Вецер расьсявае травяное насеньне па зямлі. Мой брат ехаў конна. Ранены алень часта кідаецца на стральца. Разводзяцца зубры дужа няскора, бо цяляты ссуць надта доўга.


§ 9. Правапіс некаторых злучэньняў зычных.

Правіла 20. 1) Злучэньні ТЦ, ЧЦ чуваць, як ЦЦ, а злучэньні ТЧ, ДЧ, як ЧЧ

чуваць: пішацца:
маццы (матка) матцы
даццы (дачка) дачцы
загаччык загадчык
рэццы рэчцы

і г. д.

2) Злучэньне ДС дае ў вымове Ц, але пісаць трэба ДЗ

чуваць: пішацца: заместа:
люцкі людзкі людскі
швэцкі швэдзкі швэдскі
і г. д.

3) Злучэньне ТС дае Ц

чуваць і пішацца: заместа:
полацкі полатскі
брацкі братскі
брацтва братства
і г. д.

4) Злучэньні ЖС, ЗС даюць С

чуваць і пішацца: заместа:
боскі божскі
францускі французскі
і г. д.

Практыкаваньне 21. Хто позна ходзіць, той сам сабе шкодзіць. Дудка грала жаласьліва. Ці знаў хто, братцы, з вас Тараса? Матцы сорак год, а дачцы дзесяць. Лёд на рэчцы затрашчаў. Парэчкі растуць пры рэчцы. Кожная установа мае свайго загадчыка.