Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

Правіла 21. У злучэньнях СТН і ЗДН зьнікае Т і Д:

чуваць і пішацца: заместа:
пачэсны пачэстны
позны поздны
шчасны шчастны
шаснаццаць шастнаццаць
і г. д.

Злучэньні ДЦ і ЦЬСЯ даюць ЦЦ:

чуваць і пішацца: заместа:
дваццаць двадцаць
пятнаццаць пятнадцаць
мыцца мыцься
часацца часацься
і г. д.

Практыкаваньне 23. Сьпісаць і заўважыць правапіс надрукованых курсывам слоў.

Хто позна ходзіць, той сам сабе шкодзіць. Мы вучыліся францускай мове. Лепш позна, як ніколі. Сонца пякло неміласэрна. Яму шаснаццаць год. Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між славянамі! Слаўся туман па даліне. Нешчасьліва наша доля нам нічога не дала. Не радзіся краснай, а радзіся шчаснай. Двойчы дзесяць — дваццаць, а двойчы дзевяць — восемнаццаць. Стаіць дуб, на дубе дванаццаць гнёзд, у кожным гнязьдзе па чатыры сініцы, у кожнай сініцы па чатырнаццаць яец — сем чорных і сем белых (год). Яны спазьніліся на лекцыю. Конь і на чатырох нагах спатыкаецца. На беднага Макара шышкі валяцца. Чужое лычка плаціцца рамушком. Два мядзьведзі ў аднэй бярлозе ня месьцяцца. У голад і нісчымнае смычна есца. Дудка грала жаласьліва. Позьняя восень. Старое нешта ўсё ўспамінаецца. Некі няведамы жаль уздымаецца. Мы рашалі вусныя задачкі. Сьведкі былі пачэсныя людзі.


§ 10. Правапіс прыназоўнікаў і прыставак.

Правіла 22. 1) Прыназоўнікі ад зьменных часьцін мовы (ад тых, што скланяюцца) пішуцца асобна,