Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/48

Гэта старонка не была вычытаная

калі пасьля іх можна паставіць пытаньне. Напрыклад: Наскочыла каса (на што?) на камень. Увашлі ў хату. Стары, кажуць, змуста, да без (каго?) яго ў хаце пуста.

2) З дзеясловамі і іх формамі, а таксама з прыслоўямі прыназоўнікі пішуцца зьлітна (дагнаць, успомніць, напісаць, сустрэць, перапісаць, падайсьці, пазычаны, даганяючы, падбіваючы, пазалетась, пабеларуску, панямецку, панашаму, памойму, даволі, напавер, дагары, прадвесьне, спадыспаду, спачатку, назаўсёды).

3) Калі прыназоўнік канчаецца на зычны гук ды зьліваецца з словам, якое пачынаецца гукам і, то вытвараецца гук ы (зышло—з+ішло, спадыспаду—спад+іспаду), а калі прыназоўнік канчаецца на галосны гук, то і таго слова, з каторым прыназоўнік зьліваецца, скарачаецца ў й (зайсьці, прыйсьці, прыйменьнік, займеньнік, выйсьці), але ў такіх разох, „й“ найчасьцей зусім прапускаецца, асабліва ў дзеясловах перад гукам „Ш“ напр.: прышоў, пашоў, нашоў (замест прыйшоў, пайшоў, знайшоў).

4) У іншых выпадках прыназоўнік беспасярэдна далучаецца да таго слова, з каторым зьліваецца ў адно непадзельнае слова (паддаць—пад+даць, замкнуць—за+мкнуць).

5) Складаныя прыназоўнікі пішуцца з злучком: з-за, з-пад, па-над.

Практыкаваньне 24. Абыяк прышло, лёгка й з рук сышло. З дурнем ні знайсьці, ні згубіць. Кругом абышоў ды назад прышоў. Мы ўвашлі ў хату. Над пешым арлом і сарока з калом. Шалёная муха ўкусіла за вуха. Мядзьведзь накінуўся на стральца. Калі ўрод, дык і ўмалот. Сьпераду грэе, а ззаду вецер вее. Загадаю загадку, закіну за градку, няхай мая загадка да налецьця ляжыць (жыта). Да дому было тры вярсты. Мы прышлі дадому раніцай. Хоць бяздворан, да ўсюды праворан. На капейку патравы, а на рубель прыправы. Сяк-так, накасяк, абы не палюдзку. На доўгі век, на добрае здароўе. Шатавіла- матавіла панямецку гаварыла, патурэцку заварочвала; сьпераду шыльца-вільца, спадыспаду палатно, а зьверху аксаміт (ластаўка). Ляцеў воран па-над-морам. Выска-