Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

чыў карпечка з запечка. Покі сонца ўзыдзе, раса вочы выесьць. Ён чалавек з падысьцем (з хітрасьцю). Ня войтава дачка, а дарэчы гаворыць. Свой свайму паняволі брат. Па няволі ня плачуць. Усяго патрошку. Не пабацькаўску робіш. Паверх дзярэўю ходзіць. Засталося адно падысподзьдзе. Надышла восень. Лёстачкамі душу вымае. Хоць раз, да наўскач. Любага госьця ўлетку частуюць мядком, а ў восень — малачком.

Практыкаваньне 25. Сьпісаць і падчыркнуць словы пасьля пытаньня.

Чайка наскочыла (на што?) на камень. Кніга ляжала (у чым?) у шуплядзе. Прышла чапля ў госьці (к каму?) к жураўлю. Анцік пашоў гуляць (з кім?) з айцом. Рыбакі ад’ехалі далёка (ад чаго?) ад берагу. Заяц пабег (па чым?) па полі. Кроў цякла (з чаго?) з раны. Ліс дабраўся (да каго?) да курэй. Птушка ўляцела (куды? у што?) ў хату. Дзеці сядзелі (пад чым?) пад дубам. Жураўлі ляцелі (над чым?) над лесам. Нашла каса (на што?) на камень. Паднялося сонца (над чым?) над лесам. Дзеці жывуць (пры кім?) пры бацькох. Вораг адступіўся (ад чаго?) ад горада. Сьнег скрыпіць (пад чым?) пад нагамі. Мы прачыталі казку (пра каго?) пра козьліка. Мядзьведзь накінуўся (на каго?) на стральца. Селянін паехаў у лес (чаго? па што?) па дровы. Скарынкі валяліся (пад чым?) пад сталом. Сабака стаяў (перад кім?) перад гаспадаром. Няма торгу (без чаго?) бяз звадкі.

Правіла 23. 1) Прыназоўнікі — ад, над, пад, перад, прад — незалежна ад таго, ці пішуцца яны зьлітна ці асобна, не зьмяняюць д на т і заўсёды маюць д (ад хаты, над хатай, пад хатай, перад хатай; адтуль, аддаць, падходзіць, прадстаўнік, падпісаць, надпісаць).

Таксама прыназоўнік аб не зьмяняе б на п ніколі (аб пень, абсыпаць, абкідаць).

2) Прыназоўнікі — з, без (бяз), уз, раз, цераз — зьмяняюць з на с перад глухімі зычнымі к, п, т, х, с, ш, ц, ч, калі пішуцца зьлітна (схадзіць, беспа-