Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/51

Гэта старонка не была вычытаная

З словамі, што азначаюць дзеяньне, прыназоўнікі пішуцца заўсёды разам. Напрыклад: напісаць, увайсьці, падпісаць, падкаваць і г. д.

Увага. Некаторыя прыназоўнікі зусім ня ўжываюцца асобна: уз—, раз—, вы—, пера—, су—, пра(уздых, усход, разбор, расход, выгнаць, выйсьці, пераехаць, сусед, прадзед).

ЗАДАЧКА 21-ая. Сьпісаць і прыназоўнікі напісаць разам ці асобна.

Мы ў+вашлі ў+хату. Кола на+ехала на+камень. Голуб кружыўся над+хатай. Мы да+йшлі да+хаты праз+гадзіну. Сонца за+шло за+гору. Яблык заваліўся за+дзерава. Цесьля скінуўся з+страхі. Ён падскочыў пад+столь. З+касою пагоды ня ждуць. З+плеч ды+ў печ. Ты ад+варот, а ён цераз+плот. У+лені баляць калені. Нож за+кінуўся за+стол. Шалёная муха ў+кусіла за+вуха. Калі ў+род, дык і ў+малот. На+галодны зуб добра й гэта. На+доўгі век, на+добрае здароўе. Над+пешым арлом і сарока з+калом. На+свайго на+паў. На+аднэй нядзелі сем пятніц. На+няўся, як пра+даўся. На+сем двор адзін тапор. На+сваім кані, як хачу, скачу. На+страшыў мех, дык і торба страшна. Тады маю, як у+руках трымаю. Няма торгу бяз+звадкі. Адзін вандроўца па+моры прабыў без+яды больш за+шэсьць дзён і потым на+пісаў, як ён жыў у+часе голаду. У+першыя дні яго мукі былі страшэнныя.

Правіла 25 (паўторнае). Прыназоўнікі — ад, над, пад, прад, перад заўсёды маюць на канцы д, незалежна ад таго, ці пішуцца яны разам з словам ці асобна (ад хаты, адхінуць, адтуль, пад сонцам, падмануць, над хатай, надпісаць, пад сталом, падкінуць).

Таксама аб ніколі не зьмяняе б на п (аб табе, абцерці).

Практыкаваньне 27. Сьпісаць і падчыркнуць прыназоўнікі й прыстаўкі з літарамі д і б.

Пад табой забілі каня. Паднёс вышэй нябёс. Падступецеся бліжэй, пакланецеся ніжэй. Пад ляжачы