Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/63

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАДАЧКА 24-ая. Сьпісаць і паставіць канчаткі ая або ую.

У чужое проса ня сунь нос+. Няма дыму без агн+. У пужлівага купц+ ні грошай, ні тавар+. Маленькі сабачка да век+ шчаня. Гэтага цьвет+ па ўсяму сьвету. За туманам сьвет+ ня відно. І дн+ таго няма, каб было спакойна. Нідзе агн+ ня відно. На гэта ня было ўгавор+. Жаўцеюць палоскі позьняга аўс+ ці ячмен+. Вада залівала многа бераг+. Далёка ад нашага кра+ ёсьць вялікія вазёры, або моры. З вялікага гром+ часам малы дождж бывае. Дожджык+ просіць зялёнае жыта. Хоча даждж+ ярына. У страх+ вочы вялікія. Ня мела баба клопат+, дык купіла парася. Без язык+, а мудра гаворыць (кніга). Без абручык+, бяз дна — нідзе дзірачкі няма (яйцо). Пасярод лес+ дзежка кісьне (яблык). Багатаму шкада карабл+, а беднаму кашал+. Не разьбіўшы гаршочк+, ня будзеш есьці кашкі (арэх). Паложана пячаць, без тапар+ не пачаць (лёд). Бегала ліска каля лес+ блізка. Бяз провад+ войска гібне. Ні род+, ні плод+, як бел-камень у воду. Ані гарэлага шэлег+ няма. Што з воз+ ўпала, то прапала. Баючыся трэск+, і ў лес ня трэба хадзіць. Дай каню аброк+, прыедзеш к сроку. Шукай ветр+ у полі. Мур+ лобам не разаб’еш. За посул гнев+ няма. З поўначы цёмнае, сівер+ дальняга нудная восень прышла; з луг+ зялёнага жыцьце-красу прыняла. Недалёка ад бераг+ было падводнае каменьне. Ад холад+ мошкі зашываюцца ў шчыліны. Навет свойскія качкі й гусі адчуваюць час выра+. Усе птушкі слухаюць правадыр+. Каля шлях+, у чыстым полі, магіла стаіць. Свайго розум+ нікому ня ўложыш.

ЗАДАЧКА 25-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, заместа крыжыкаў, літары Е або І.

Паліўся срэбрам сьпеў прыгожы ў далёкай сіняй вышын+. Ціха месяц адзінокі ходзіць ў неб+ над зямлёю. Усё зьмяшалася ў туман+. Ціха на пол+ ў