Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/65

Гэта старонка была вычытаная

юць. На вяк× ўсяго нажывеш. Прыехала каляда на сівым конік×. Яго доля ў канц× поля. На адным месц× й камень абрастае. Будзе кірмаш і на нашай вуліц×. Шкадлівай котц× хвост уцінаюць. На сваёй лаўц× й памерці добра. На сваім сьметнік× й певень сьмел×. Па вуліц× бегалі дзеці. На ўзгорк× былі сялянскія могілкі. У вёсц× па хатах засьвяціліся агні. У бар× растуць баравікі. Па летнік× грэбля была да ракі. Вада ў рэчц×. У гушчар× яловага лесу вывела ваўчыха трох ваўчанят. Блішчалі зоры ў нябесным прастор×. Сірату аставілі жыць пры купц×. На пальц× была рана. Па гасьцінц× ехалі людзі. Агонь разлажылі на леташнім вогнішч×. Кепска ў Менск×, пане Каранеўскі! Пры цар× была паншчына. А воўк× памоўка, а воўк тут. Быць бычку на лычк×, а кароўцы на вяроўц×. Эа сялом, у полі, у жоўценькім пясочк×, пахавала матка маладую дочку. Ня было ўцехі ў мацярынскім гор×. Я цяжкі смутак у сэрд× маю. На пажарышч× часова стаяла новая будова. У бярэзьнік× стаяла лясьнікова будка. На абшар× тым шырокім прыгожа нівы красавалі. Матылёчкі залатыя на сонц× крыльцамі блішчалі. У гаспадарц× быў парадак. У канц× грэблі шумяць вербы.

ЗАДАЧКА 27-ая. Сьпісаць і паставіць, заместа крыжыкаў, літары Е, Я.

За баляваньн×м ходзіць галадаваньне. Цярпеньн×м і працай горы пераносяць. Белым іне×м пакрыты на гасьцінцы беразьняк. Уюцца думкі смутным ро×м. Песьн×й душу весялі. За хвал×мі хвалі бягуць. За га×м пачыналася роўнае поле. Пасьпех — людз×м на сьмех. Грады зарасьлі зельл×м. Бачаньн×м жорава ня зловіш. Некім жал×м павявала ад старэнькае хаты. Вада патрэбна і расьлінам, і стварэньн×м. На зямлі жыве многа ўсялякіх стварэньн×ў. З шчасьц×м добра й грыбы зьбіраць. Ліхадзе×м на безгалоўе, а добрым людз×м на здароўе. Конь прывязан повадам, а госьць полудн×м. З надзе×й сеем жыта мы ў восень; з надзе×й сустрачаем выраі вясной.