Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/66

Гэта старонка не была вычытаная

Ой пад га+м зеляненькім здаўся мне сон дзівенькі! На ўсходзе неба грала полым+м пажару. Блескам-дрыгаценьн+м зорка замігала. Як я пол+м іду, колас гнецца ка мне. Чорныя хмары па неб+ плывуць. Колас н+зжаты на нів+ стаіць. Вучэньне паможа змагацца з нядол+й, з нявол+й.

Правіла 36. 1) У клічнай форме (клічны склон) іменьнікі мужч. роду адзіночн. ліку маюць канчаткі еа, у (ю).

Канчатак у маюць: а) іменьнікі з суфіксам —к—: братку, галубочку, дубочку, коніку, лебедзіку, хлопчыку, чалавечку, сынку, дзядзьку і інш.;

б) іменьнікі з асноваю на ж, ш, ч, р, напр.: мужу, крыжу, вужу, пісару, гаспадару, бору, яшчару, Лукашу і інш.

в) канчатак у бывае (часам поплеч з е) яшчэ ў такіх словах: сыну (бачыш, сыну мой, як гаруема, бачыш, сыне мой, як працуема), дзеду, духу, тату, люду, дубу (і — дубе), свату (і — сваце).

Канчатак ю маюць усе йменьнікі з мяккаю асновай (з мяккім зычным перад канчаткам) і з асноваю на ёт (й), напр.: коню, прыяцелю, селезьню, кавалю, дурню, краю, гаю, раю, гультаю, дабрадзею, пакою, караваю і інш.

Усе іншыя йменьнікі з цьвёрдаю асновай звычайна маюць канчатак е, прычым аснова на г, к, х, ц зьмяняецца на ж, ш, ч, і тады замест е будзе канчатак а, напрыкл.: браце, Іване, голубе, дубе, Паўле, родзе, суседзе, Сямёне, саколе, гаросе (і — гароша), абедзе; чалавеча, ойча, дружа, казача, воўча, хлопча, купча, лужа, ляша (лях), небарача і іншыя.

У множным ліку клічная форма ад іменьнікаў мужч. роду мае канчатак ове, напрыкл.: мужове, сватове, людкове, швагрове, жыдове, братове, сынове і інш.

Практыкаваньне 38. Сьпісаць і клічныя формы падчыркнуць.

Барысе, Барысе, сам бараніся! Языча, ячыча! ці ліха цябе мыча? ва мне сядзіш, а мне дабра ня зычыш. Сівы галубочку сядзеў на дубочку. Едзе казача, едучы