Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/67

Гэта старонка не была вычытаная

плача. Дзень добры, братове! Бачыш, сыну, як гаруема; бачыш, сынку, як працуема. Ой, панове старастове, каб вы не даждалі, каб мы вам па дрова ў нядзелю ехалі! Станьма, Ясю, начаваці, агонь сіні раскладаці! Ой, воўча, сядзі моўча! На табе, нябожа, што мне ня згожа. Мой мілы пакою, добра мне з табою! Прыступі, гаспадару, да свайго караваю! Люлі, сьпі, мой сынку! Ой, Дунаю, Дунаю! як-жа нам да пазваць цябе? Павесь шапачку, мой сыне! Краю мой родны, сколькі ты зносіў нядолі?! За праўду, за шчасьце, за лепшую долю вазьміся, мой дружа, пастой! Не хадзі, коце, па хаце, не пабудзі дзіцяці! Дам табе, косю, шаўковай травы, дам табе, косю, крынічнай вады. Ты, злотнічку, ды, работнічку, скуй ты мне тры надобачкі! Ой бору, мой бору, што ты, бору, ня шумён? Ой сынку, мой сынку, жджы каляд, Васільку! Ой сватку, наш сватку, пусьці нас у хатку! Вы, мужове, гаварэце мужское! Сядай, малойча, паедзем разам. А мой малойчыку! Хадзі да нас, будзе нам весялей.

Правіла 37. Іменьнікі множнага ліку ў назоўным склоне для ўсіх радоў маюць пры цьвёрдай аснове канчатак ы, а пры мяккай і гартаннай (заднянёбнай) — і, напр.: браты, хлопцы, гарады, подпісы, вокны, колы, нябёсы, сёстры, галовы, каліны, кавалі, рогі, краі, салаўі, полі, долі, ногі, рукі, здарэньні, іменьні і т. д.

Ад гэтага правіла здараюцца такія адступленьні:

а) іменьнікі з суфіксам —анян пішуцца з канчаткам е, хоць лепш пісаць ы, напр.: сяляне—сяляны, мяшчане—мяшчаны, цыгане—цыганы, мінчане—мінчаны, баяра—баяры (у слове „баяра“ гук „а“ на месцы „я“ (е) пад уплывам аканьня).

б) іменьнікі з суфіксам —атят— (назовы маладых жывёлін) таксама, поплеч з канчаткам ы, часта пішуцца з а, напр.: куранята—кураняты, лісянята—лісяняты, ваўчанята—ваўчаняты, цялята—цяляты, небажата—небажаты, дзяўчата—дзяўчаты, курчата—курчаты і т. далей, а часам: рукава—рукавы, варота—вароты, дрова—дровы;

в) канчатак а заўсёды маюць наступныя словы: жыта, луга, хляба, грунта, а таксама брацьця,