Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/69

Гэта старонка не была вычытаная

лялек. Калі сам ня знаеш, то ў людзей пытай. Ліс хоць сьпіць, але курэй бачыць. У нашым садзе многа вішань. Ляціць бяз крыл у гадзіну сто міль (вецер). На сем вёрст адзін мост. Семсот сарочак, семсот намётак, а падзьме вецер, адкрые ўсё цела, хоць адзежа на ёй цэла (птушка, курыца). Рук ня мае, а піша (мароз). Купіў-бы сяло, але грошай гало. Коняй патапілі, сукні памачылі. Ёсьць у нашым краю многа азёр. Людзі любяць сяліцца каля рэчак. Ня ўважыць чужаніца ручак тваіх белых. Палавіна лет мінае — я шчасьця ня знаю. Сонца блеск свой апусьціла на зямлю з высот. Ты куды бяжыш, дарога — тканка ног і кола? Скажу табе бяз спорак: мне ўжо хлеб твой стаў горак.

Правіла 39. Некаторыя памяншальна-ласкальныя йменьнікі маюць устаўку (суфікс) ак або ык, напр.: ельнічак, пальчык, галубчык. Каб пазнаць калі трэба пісаць ак, а калі ык, трэба слова паставіць у родным склоне, і калі нявыразны гук выпадзе, то будзе ак (ельнічка—ельнічак), а калі ня выпадзе, то будзе ык (дубчыка—дубчык).

Практыкаваньне 40. Сьпісаць і словы з суфіксам акык падчыркнуць.

Бедна наша галовачка, што чужая староначка. Няма лепшай вячэрачкі, як у мамкі за столікам з родным браткам-саколікам. Разумен гаршчочак, а ў ім сем дзірачак (галава). Поўны падпечак белых курачак (зубы). За бярэзьнічкам брэша талалайчык (язык). Гаспадарочак, гаспадарочак! прымі наш вяночак. Напаілі жнеечак з дубовае бочкі. А што-ж цябе прынясло — ці чаўночак, ці вясло? Мяне сюды прынясло ні чаўночак, ні вясло: прынёс мяне сівы конь да матчыных вакон (п.). Прыляцеў сакалочак у зялёны садочак. Хлопчык абрэзаў пальчык. Ветрык павее — ня зьвее. Выслужыў хлеба кусочак да солі драбочак. Колькі я сьцежачак перашла, нідзе роднага татачкі не знашла. Зьбірайцеся, тучкі, ў кучкі, да зараз дожджык будзе гаспадаром на ўздыханьне, а жнейкам на аддыханьне! З-пад правай рукі вылецеў ясны