Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/70

Гэта старонка не была вычытаная

сакалочак, а страла за ім у сьлядочак. Ступай, коню, шырэй у садочак, стукні капытам у церамочак. Запалю сьвечачку, пагляджу ў печачку: чатыры качачкі, гаршчочак кашачкі. Запалі мамачка сьвечку да выйдзі дзеткам на сустрэчку! Колькі я сьцежачак перашла, роднага ойчанькі не нашла; колькі баяры перабрала, роднага ойчанькі не пазнала.


§ 13. Правапіс прыметнікаў.

Правіла 40. 1) Прыметнікі мужчынскага роду адзіночнага ліку ў назоўным склоне (на пытаньне — які?) маюць канчатак ы або і (добры, малады конь; сіні колер, воўчы зуб).

2) Прыметнікі жаночага роду адзіночнага ліку ў назоўным склоне (на пытаньне — якая?) маюць канчатак ая або яя (добрая сястра, сіняя папера, воўчая лапа).

3) Прыметнікі ніякага роду адзіночнага ліку ў назоўным склоне (на пытаньне — якое?) маюць канчатак ае (пад націскам ое) або яе (добрае дзіця, сіняе неба, глухое месца).

4) Прыметнікі множнага ліку ўсіх радоў у назоўным склоне (на пытаньне — якія?) маюць канчатак пры цьвёрдай аснове ыя, а пры мяккай — ія (новыя сталы, новыя кнігі, новыя вокны; сінія калёры, сінія стужкі, сінія нябёсы).

Практыкаваньне 41. Стары верабей на мякіну ня квапіцца. Новае сіта на калку вісіць, а старое пад лавай валяецца. Апошні раз бываю ў вас. Апошняе спатканьне. Чужая хата горай ката. Чужое дабро ня грэе. Жоўтае жытняе поле ціха калосьсем шуміць. Сінія хвалі шумяць і бурляць. Хмурна выглядае стары лес. Узышла ўжо першая вячэрняя зорка. Раньняя птушачка носік цярэбіць, а позьняя вочкі працірае. Сіняе неба стала яшчэ сінейшае. Чую звон я нудны, рэдкі, невясёлы. Ліпы старыя шумяць за сьцяною. Плачуць бязьлістыя ліпы старыя. Пакарочалі цёплыя летнія дзянькі. Добрае ляжыць, а злое бяжыць. Лішняя дабрата — дурата. Перастала грэць яснае сонейка. Насталі кароткія туманныя асеньнія дні. Вялікія сьвет-