Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/73

Гэта старонка не была вычытаная

чыстым небе сьвецяцца зоркі. У цёмным яловым лесе вывела ваўчыха трох ваўчанят. Дзяўчынка прасіла Хлеба для свае хворае мацеры. Ня было толькі сіняе стужкі. Маладзён едзе ў чысьценькім полі на вараненькім коні. На шырокім полі расла старая купчастая бярэзіна. Кожная грамада птушак выбірала сабе лепшае, выгаднейшае месца.

Правіла 42. 1) Склонавыя канчаткі прыметнікаў усіх радоў падлягаюць аканьню. Напрыклад: формы роднага й давальнага склону мужчын. і ніякага роду адзіночн. ліку (сіняга, сіняму, як яго, яму); формы роднага, давальнага, прыладнага й меснага склонаў жаночага роду адзіночн. ліку (сіняе(й) вады, сіняй вадзе, сіняю(й) вадою, на сіняй вадзе).

2) Прыметнікі памяншальныя й ласкальныя канчаюцца на енькі, дзе е, як пасьля націску (сіненькі, тоненькі, новенькі, як — маленькі); пасьля зацьвярдзелага зычнага будзе анькі (харошанькі, прыгожанькі).

Практыкаваньне 45. Бачнеліся палоскі гароху з харошанькімі чырвоненькімі ды сіненькімі кветачкамі. На раньняй ральліцы родзіць жыта, пшаніца; на позьняй ральліцы родзіць кукаль, мятліца. Раньняй вясною мы выехалі з гораду. Ластаўкі вылепілі харошанькае кругленькае гнязьдзечка. Самічка-ластавачка несла там свае маленькія рабенькія яечкі. Лішняй капейкі ні ў кога няма. Каля суседняга сяла было вялікае возера. У сіняй далі слаўся туман. Зоры далёкія, зоры бліскучыя ціха гараць над зямлёй. Крыкі знаёмыя, крыкі пявучыя льлюцца вячэрняй парой. Сьціхлі песьні зімняй буры. Толькі дзе-ня-дзе жаўцее палоска позьняга аўсу ці ячменю, ды пачарнеўшыя лапінкі грэчкі чакаюць сярпа. З поўначы цёмнае, з сіверу дальняга нудная восень прышла. Пшаніца дае бялюсенькую муку. Відаць былі зялёненькія стужкі лёну з сіненькімі галоўкамі. Сіненька, маленька — увесь сьвет адзяе (іголка). Перапаўся, бедненькі, як мядзьвежая лапа. Уляцела ластаўка ў гумно даведацца свайго даўнейшага леташняга доміка.