Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/74

Гэта старонка не была вычытаная

Правіла 43. Калі аснова скарочанага прыметніка мужч. роду канчаецца на злучэньне двух зычных, то паміж гэтымі зычнымі зьяўляюцца галосныя а (пад націскам о) або е, дзе ненаціскное е застаецца, як пасьля націску ў аснове, напр.: горкі—горак, кожны—кожан, салодкі—саладок; поўны—повен, годны—годзен, жадны—жадзен, вінны—вінен і т. д.

Практыкаваньне 46. Сьпісаць і скарочаныя прыметнікі з устаўнымі гукамі а (о)—е падчыркнуць.

Грозен, да ня боязен. Мудзер лях па шкодзе. Хоць бяздворан, да ўсюды праворан. Дзякуй за полудзень: я й так ня голадзен. Повен хлявец белых авец (зубы). Жадзен (ніхто) з нас ня пойдзе туды. Ён нам не патрэбен. Сядзіць мой сакол смуцен, не вясёл. Чоран воран, да ня птах, шэсьць ног, да ня зьвер (жук). Урадзіўся канапель тонак, долаг, валакніст. Ня волен стаў яму белы сьвет. Ні думак, ні песень яго ніхто ня зваў і ня чуў ці не хацеў чуць. Удаўся гарох тонак і высок, і на лісьце шырок. Скажу, пан, табе бяз спорак: мне ўжо твой хлеб стаў горак. Славен наш гаспадар, славен над усімі гаспадарамі. Вот цяпер які, люд стаў: хіцер, зол, ня ўдал, лукаў. Хто абадраны і нагі, к таму ніякай увагі, а адзетага багата мае пан за панібрата. Знаюць, ён крутнёй разжыўся; знаюць, сьлёз людзкіх напіўся, да чэсьць ад усіх яму, калі прыдзе ён к каму. А бядняк душой будзь чэсьцен — ён і злодзей, і бясчэсьцен (з старасьвецкага народнага вершу).


§ 14. Правапіс лічэбнікаў.

Правіла 44. 1) Лічэбнікі складаныя пішуцца так, як кожная часьць, калі яна ўжываецца асобна (семнаццаць, васемнаццаць, шесьцьсот, восемсот, семсот). Толькі шаснаццаць мае а заместа э, што чуваць у слове шэсьць.

Парадкавыя лічэбнікі маюць такі галосны, як і ў лічным: дзевяць—дзевяты, дзесяць—дзесяты, сем—семнаццаты і т. далей.