Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/75

Гэта старонка не была вычытаная

Зборныя падлягаюць аканьню: шасьцёра, сямёра, васьмёра, а таксама шэсьць і сем ва ўсіх склонах: шасьцёх, шасьцём, шасьцьма, шасьцёх, сямі, сямёх, сямём і — шосты дзень.

2) Лічэбнікі, зложаныя з словам дзесяць у яго форме дцаць, маюць падвойнае цц (бач. прв. 17, 3), але побач з такімі формамі ўжываюцца таксама формы без падвойнага цц: адзінанцаць, двананцаць, трынанцаць і т. дал.

3) Лічэбнікі парадкавыя сваёю формай падобны да прыметнікаў, дзеля таго ўсе іх склонавыя канчаткі аднакія з канчаткамі прыметнікаў. Напрыклад: усе яны (і слова адзін) маюць у прыладным і месным склоне канчатак ым-ім (першым, пры першым; другім, пры другім; адным, пры адным, а таксама — тірэці дзень, трэцяя нядзеля, трэцяя месца; няма аднае або аднэй кнігі, трэцяе або трэцяй кнігі, бачу трэцюю кнігу і т. далей).

Практыкаваньне 47. Семсот сарочак, семсот намётак. Маёй сястры шаснаццаты, а бабцы шэсьцьдзесяты год. Выпускалі трыста шэсьцьдзесят пяць лебядзёў. На гару чацьвёра цягнуць, а з гары адзін сапхне. Два ляжаць, два стаяць, пяты ходзіць, шосты водзіць (чалавек, вушакі і дзьверы). У нашай вёсцы ўсяго семнаццаць двароў, а ў суседнім сяле налічаюць восемдзесят сем. Адкіну бервяно, адкіну другое, выведу жывое (конь і аглоблі). Адным махам семсот забіяхам. Кабыла сівая, жарабя рабое — зьеў воўк абое. Пад адным брылем чатыры браты (стол). На адным палазку зіму й лета езьдзіць. Аднаго бацькі, аднае маткі ня роўныя бываюць дзіцяткі. Адзін з сошкай, а сямёра з ложкай. Пятае цераз дзесятае. Аднэю рукою вузла не завяжаш. Выпаў першы сьнег. Ёсьць мясцовасьці, дзе бывае дзьвесьце дажджовых дзён на год. Адно кажа — зіма, другое — лета, а трэцяе — а мне ўсё роўна (сані, калёсы і конь). Маленькія дзеці ўміраюць з голаду ўжо на трэці ці на чацьверты дзень. У тыдні сем дзён. Слонь можа насіць пяцьдзесят, шэсьцьдзесят і нават сто пудоў цяжару. Янка Купала радзіўся ў адным годзе з Якубам Коласам — у тысяча восемсот восемдзесят другім годзе.