Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/77

Гэта старонка не была вычытаная

чаткі, што й прыметнікі (такі стол, такая кніга, такое поле; усякія сталы, усялякія кнігі, усякія пёркі).

2) Прыладны й месны склоны мужчынскага і ніякага роду маюць канчаткі ымім (як і прыметнікі): гэтым пяром, на гэтым кані; кім, пры кім; ім, пры ім.

З) Родны, прыладны й месны склоны займеньнікаў жаноч. роду адзіночн. ліку маюць аднакія канчаткі з прыметнікамі [нашае(й) сястры, нашаю(й) сястрою, пры нашай сястры].

4) Неазначальныя займеньнікі маюць прыстаўку не (нехта, неякісь), а адмоўныя — прыстаўку ні (ніякі, ніводзін). (Бач правіла 20, 3). Але прыстаўкі не, ні пішуцца асобна, калі пасьля іх стане прыназоўнік (ні ў кога няма, не ў чым выйсьці, ні ў якім выпадку).

Практыкаваньне 48. Некаторыя расьліны жывуць вельмі доўга. Нехта зламаў некалькі груш. Які сакавік, такі й красавік. Надаелі гэтыя сьпевы. На сваім кані, як хачу, скачу. На гэтым сьвеце, як ў карэце. На чым стану, не адстану. Няма тае крамы, каб прадаваліся родныя мамы. Не такое яшчэ дзіва, што карова чорна, а малако сіва. Якая матка, такое дзіцятка. Якое дзерава, такі клін. Як хто хоча, так па свайму гору плача. Я знаём з ёю і з яе сястрою. Надвор’я нечага награваць. Не за што сказаць аці, калі няма чаго ў рот узяці. Не карайце нічым, калі капуста ні з чым. Што ў тэй чэсьці, калі нечага есьці. За намі ўсьлед шагае, да нам ні ў чым не памагае. Ніхто з дамашніх не згадае, чым рэчка Костуся займае, якая іх зьвязала сіла, і чым яна так хлопцу міла. Кожны ведае, што ў нашым целе ёсьць трубачкі-жылы. На пастаці нечага стаяці. Прылажэце руку да левага боку вашае грудзіны, і вы пачуеце, як б’ецца вашае сэрца: гэта сэрца разганяе кроў па ўсім нашым целе. Ні за што, ні пра што. Неба — гэта паветра, якое пакрывае з усіх бакоў зямлю. На далёкай вышыні, дзе зямное паветра канчаецца, пачынаецца бязьмежная, неўмагату халодная прастора, у якой ня можа жыць ніводнае зямное стварэньне.