Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/79

Гэта старонка не была вычытаная

што яго чакае. Н+шта вялікае ў лесе здохла. Рот н+кому не завяжаш. Само н+што ня прыходзіць ў рукі. Сядзеўшы н+чога ня выседзіш. Чужая болька н+кому не баліць. Што ў т+й чэсьці, калі н+чага есьці. За намі ўсьлед шагае, да нам ні ў ч+м не памагае. Ззаду ні ў кога вачэй ня бывае. Рэшатам золата мераць, а рэшата не за што купіць.


§ 16. Правапіс дзеясловаў.

Правіла 33. Галосныя ў канчатку дзеясловаў І-га і ІІ-га спражэньня абвяшчальнага ладу.

Калі націск прыходзіцца на канчатак, то галосныя, будучы пад націскам, чуваць ясна і заўсёды аднолькава:

І-е спражэньне: няс—у, няс—еш, няс—е, няс—ём, нес—яце, няс—уць; бяр—у, бяр—эш, бяр—э, бяр—ом, бяр—аце, бяр—уць.

ІІ-е спражэньне: сядж—у, сядз—іш, сядз—іць, сядз—ім, сядз—іце, сядз—яць; маўч—у, маўч—ыш, маўч—ыць, маўч-—ым, маўч—ыце, маўч—аць.

Тут трэба заўважыць толькі тое, што калі націск на канцы, то ў 2-й асобе множнага ліку ў дзеясловах І-га спражэньня пішацца ў канчатку я або а (нес—яце, бер—аце), як у першым складзе перад націскам.

Калі-ж націск не на канцы, то ў І-м спражэньні маем е (пасьля зяцьвярдзелых — а), а ў ІІ-м — і або ы: дума—еце, каж—аце; нос—іце, гавор—ыце і т. д.

Калі націск прыходзіцца на канчатак, то адразу відаць, якое спражэньне: ідзеш, сядзіш, арэш, маўчыш і т. д. Тут ясна, што пісаць.

Але калі націск не прыпадае на канчатак, то трэба глядзець, што стаіць у канчатку неазначальнай формы. Калі стаіць і або ы, то гэта дзеясловы ІІ-га спражэньня[1], і ўсюды трэба пісаць і або ы, а ў З-яй асобе множнага ліку — я або а: маліць—моліш, моліць, молім, моліце, моляць; варыць—варыш, варыць, варым, варыце, вараць. У праціўным

  1. У дзеясловах — кры—ць, мы—ць, вы—ць, шы—ць, ры—ць ы адносіцца да кораню. Гэта дзеясловы І-га спражэньня: крыеш, крые, крыем, крыеце, крыюць; мыеш, мые, мыем, мыеце, мыюць і так далей.