Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/80

Гэта старонка не была вычытаная

разе гэта дзеяслоў І-га спражэньня, і ўсюды трэба пісаць е (пасьля зацьвярдзеўшага — а, а ў 3-яй асобе множнага ліку юць або уць: ведаць—ведаеш, ведае, ведаем, ведаеце, ведаюць; казаць—кажаш, кажа, кажам, кажаце, кажуць і т. д.).

2) Дзеяслоўныя прыметы і прыслоўі выводзяцца ад 3-яе асобы множнага ліку, дзеля чаго ў І-м спражэньні канчаюцца на учы, ючы, а ў другім — на ачы, ячы: яны кажуць, мыюць—кажучы, мыючы; яны гавораць, стаяць—гаворачы, стоячы.

Практыкаваньне 49. Галоднаму асьцюкі ня колюцца. Гавораць, гамоняць, а ня ведаюць, дзе звоняць. І кормяць, і пояць, і вочы колюць. Глухі не дачуе, дык прыложыць. Вымету разком — вывезу вазком. Далей паложыш — бліжай возьмеш. Прочкі ходзяць без сарочкі. Калі не нажнём, то й не назьбіраем. Не ўрадзіў мак — перабудзем і так. Калі не намалоцім, то й не накалоцім. Тады пабачым, як заплачам. Гаворыце, гамоніце, а ня ведаеце, дзе звоняць. Што пасееце, то й сажняце. Калі гаспадар у карчме скача, то гаспадарка ў дварэ плача. Маеш статак, мусіш мець і ўпадак. Многа ложыш, да мала можаш. Ня там траціш, дзе купляеш, а там, дзе прадаеш. Праворны ўсюды пасьпее. Нуда бядзе не паможа. Каяньне позна ходзіць. Гоенае раны ня трэба дражніць. На чужы лоб шыбаючы, трэба й свой падставіць. Ой пайду я гукаючы, свае долі шукаючы. Каля вады ходзячы абмочышся. Пасеяўшы на ўсходу, не чакай харошага плоду. Сьліны не падымеш, а слова ня вернеш. Ходзіць ціхенька, а думае ліхенька. Што там дзеецца — і бяжыць і грэецца? Браць — бераце, а не аддаяце.

Практыкаваньне 50. Сьпісаць і дзеясловы падчыркнуць.

Летняя ноч.

Ціха на землю спушчаецца ноч. Усё заціхае. Птушкі перасталі сьпяваць і дрэмлюць на сваіх седалах. Край неба, дзе зашло сонца, блішчыць шырокаю чырвонаю стужкаю. Тонкія лёгкія хмаркі ахвар-