Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/81

Гэта старонка не была вычытаная

баваліся ў залаты цьвет. Белаватаю пялёнкаю ўздымаецца туман над лугамі. Цемната ўсё гусьцее й гусьцее ды закрывае ад вачэй і поле, і лес. Узышла ўжо першая зорка. Кажаны вылецелі з сваіх месц, дзе яны сядзелі ўвесь дзень. На балоце закракталі жабы. За лесам ясьнее: гэта круглы месяц запаліў ліхтарык і сьвеціць над чорнаю зямлёю. Вёска заціхае. Тухнуць агні. Адзін толькі месяц і зоркі цараць над сонным сьветам.

ЗАДАЧКА 32-ая. Сьпісаць і паставіць прапушчаныя літары е або а.

Сабака бега+, а птушка лята+. Рыба плава+, а вуж поўза+. Пісар піш+, а касец косіць. Кравец шы+, а каваль ку+. Журавель ляціць, а жаба скач+. Ластаўка лепіць гняздо, а верабей ў+. Узіму вада замярза+, а ўлетку раста+. Дзе араты плач+, там жняя скач+. Хто ўлетку халадку шука+, той узімку галада+. Хто дба+, той і ма+. Дом буду+цца цесьлямі. Цемната ўсё гусьце+ й гусьце+. Неба ясьне+. Прыгрэ+ сонца, і сьнег растан+. Дожджык пакропіць, сонца прыгрэ+ — цьвіце вярбіна, рунь зеляне+. Улетку сонца падыма+цца высака і сьвеціць доўга. Чым даўжэй сьвеціць сонца, тым болей яно награва+ зямлю. Чу+цца ў Нёмнавай гутарцы жаль. Дожджык се+ беспрастанку. Цяжка працу+ чалавек на полі і ў гародзе. Знойдз+цца кожнаму праца. Сядзіць паня ў чырвоным жупане; хто жупан здыма+, той сьлёзы раня+ (цыбуля). Сьпераду грэ+, а ззаду ве+. Рыечка ры+, а скачка шчабеч+ (сьвіньня і сарока). Шчука сун+ — лес павяне, на тым месцы цэркаў стан+ (каса).

Правіла 34 (паўторнае). Дзеясловы першага спражэньня ў 3-й асобе множнага ліку цяперашняга й будучага часу маюць канчаткі уцьюць (ідуць, пішуць, капаюць), а дзеясловы другога спражэньня — ацьяць (крычаць, гавораць, гамоняць).

Увага. Калі націск прыходзіцца на канчатак, то адразу відаць, якое спражэньне (ідуць, п’юць — I-е спражэньне, крычаць, сядзяць — II-е спражэньне).