Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/82

Гэта старонка не была вычытаная
Калі націск ня прыходзіцца на канчатак, то трэба глядзець, што стаіць у канчатку неазначальнае формы. Калі стаіць і або ы, то гэта дзеяслоў II-га спражэньня (прасіць, дарыць). У праціўным разе гэта дзеяслоў I-га спражэньня (казаць, ведаць).
У дзеясловах — кры-ць, мы-ць, ві-ць, шы-ць, ры-ць, — ы адносіцца да кораня; гэта дзеясловы I-га спражэньня.

ЗАДАЧКА 33-яя: Заместа крыжыкаў паставіць у—ю або а—я.

Перад невадам рыбы ня лов+ць. Галоднаму асьцюкі ня кол+цца. Лепей сьмяяцца, як плак+ць. За пастой ня плац+ць, а дорага бяруць. Здраду прыма+ць, а здрадніка веша+ць. З песьні слова не выкіда+ць. І корм+ць, і пояць, і вочы кол+ць. І смал+ць, і агнём пал+ць. Клін клінам выганя+ць. Калі паны ліку+ць, тады мужыкі гаруюць. Лета на зіму, а зіма на вясну працу+ць. Ня ўсе птушкі лята+ць. Не тады сабак корм+ць, як на ўловы ехаць. Паны балю+ць, а наш брат гаруе. Пра адны дрожджы не гавор+ць трожды. Прочкі ходз+ць без сарочкі. Саломеным валом не араць, а сенным канём не ваяв+ць. З незабітага ліса шубы ня шы+ць.

Правіла 35 (паўторнае). 1) Дзеясловы першага спражэньня ў 2-ой асобе адзіночн. ліку цяперашняга й будучага часу маюць канчатак еш (пасьля зацьвярдзелага зычнага — аш), а другога спражэньня — іш, ыш (ты чытаеш, кажаш, ты ходзіш, гаворыш).

2) Дзеясловы першага спражэньня ў 3-й асобе адзіночнага ліку цяперашняга й будучага часу маюць канчаткі е (ць), а (ць), а другога спражэньня — іць, ыць (ён думае, кажа; ён паліць, гаворыць).

ЗАДАЧКА 34-ая. Сьпісаць і заместа крыжыкаў паставіць, дзе трэба, літары е, а, і, ці ы.

Вым+ту разком — выв+зу вазком. Гвалтам возьм+ш, але даць — не дасі. Глухі не дачу+, дык прылож+ць. Дай на тры дні, а возьм+ш злыдні. Далей палож+ш — бліжай возьм+ш. Далей паедз+ш — скарэй у дварэ будзеш. Думаю горад+ ня возьм+ш. Дурань