Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/83

Гэта старонка не была вычытаная

не дабачу+ць, а разумны прабач+ць. Душа мая крывая — усё прыма+. Душа меру зна+. Заглян+ сонца і ў наша аконца. Затым сьляпы плач+, што сьцежкі ня бач+ць. Шылам патакі ня хвац+ш. Зямелька, матка наша, і корм+ць, і по+ць, і адзява+ нас. Зямля ні тон+, ні гарыць. Зьзя+, зьзя+ дый блісьн+. Золата і ў краме дастан+ш, а свайго розуму нікому ня прыстав+ш. З малое іскры быва+ часам вялікі пажар. І курыцаю запя+, калі за жывое каго забярэ. Цыган, як гале+, дык сьмяле+. Кінь хлеб-соль ззаду — знойдз+ш наперадзе.

Правіла 36 (паўторнае). 1) Дзеясловы першага спражэньня ў 1-й асобе множнага ліку цяперашняга й будучага часу маюць канчатак ем (пасьля зацьвярдзелага зычнага — ам): мы думаем, кажам, а дзеясловы другога спражэньня — ім, ым: палім, гаворым.

2) Дзеясловы першага спражэньня ў 2-й асобе множнага ліку цяперашняга й будучага часу маюць канчатак еце (пасьля зацьвярдзелага зычнага — аце), а другога спражэньня — іце, ыце: вы думаеце, кажаце; вы паліце, гаворыце; вы пасееце, скажаце; вы спаліце, зварыце.

3) Але калі націск прыходзіцца на канец, то ў 2-й асобе множнага ліку дзеясловы І-га спражэньня маюць у канчатку яа: несяцё, берацё, а 2-га — іы: сядзіцё, крычыцё.

Увага. Калі націск на канчатку, то ў дзеясловах 2-га спражэньня ў форме 1-ае асобы множнага ліку, побач з формамі на імым, могуць ужывацца формы на ёмом, як у 1-м спражэньні: стаім, сядзім, маўчым, крычым і — стаём, сядзём (сяджом), маўчом, крычом і т. д.

ЗАДАЧКА 35-ая. Сьпісаць і заместа крыжыкаў паставіць патрэбныя літары: а, я, і, ы.

Два вякі жыць ня будз+м. Зна+мся дома — знаймася і ў людзях. Калі не нажн+м, то й не назьбіра+м. Калі не намалоц+м, то й не накалоц+м. Не ўрадзіў мак — перабудз+м і так. Пераначу+м — болей пачу+м. Прышло махам — і пойдз+ прахам. Праглынутага ня выплюн+ш, а выплюнутага не падым+ш. Тады пабач+м, як заплач+м. Сядз+м на калодзе,