Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/84

Гэта старонка не была вычытаная

пагаворхм а прыгодзе. Гавор+це, гамоніце, а ня веда+це, дзе звон+ць. Што пасе+це, то й сажн+цё. Што вы нес+цё? Мы няс+м жыта на продаж. Калі гаспадар у карчме скач+, то гаспадарка ў дварэ плач+. Калі ма+ш грошы, ня будз+ш хадзіць босы. Калі матка сына балу+, пятлю яму гату+. Тады хіба перастане, калі ўся сарока бела стан+. Ласка — не каляска: сеўшы не паедз+ш. Ма+ш статак — мусіш мець і ўпадак. Матка — не граматка: за злотку ня куп+ш.

Правіла 37. 1) Дзеясловы з зваротным займеньнікам ся.

Некаторыя дзеясловы зрастаюцца з зваротным займеньнікам ся: мыюся, сьмяюся; мыешся, чэшашся і так далей. Пры спражэньні займеньнік дадаецца да дзеяслова: чашуся, чэшашся; мыемся, мыецеся і т. д. Толькі ў З-яй асобе адзіночн. і множн. ліку і ў неазнач. форме канчатак цься зьліваецца ў цца (ён мыецца, яны мыюцца, мыцца заместа — ён мыецься, яны мыюцься, мыцься).

Але калі перад ца стаіць зычны, то пішацца адно ц (здасца, ад’есца).

2) Формы загаднага ладу.

а) Калі дзеяслоў загаднага ладу ў 2-ой асобе адзіночн. ліку мае на канцы ь (будзь, кінь, пасунься), то ь застаецца і ў 1-ай і ў 2-ой асобе множнага ліку (будзьма, кіньма, пасуньмася; будзьце, кіньце, пасуньцеся). У праціўным разе ь ніколі ня пішацца (рэжце, не саромся).

б) Калі дзеяслоў загаднага ладу ў 2-ой асобе адзіночнага ліку канчаецца на і ці ы, то ў 1-ай ці 2-ой асобе множнага ліку і звьмяняецца на е, а ы —на э (ідзі—ідзем, ідзеце; бяры—бярэм, бярэце; нясі—нясем, нясеце).

Практыкаваньне 51. Ня ўсё тое збываецца, на што чалавек спадзяваецца. За мухай не наганяешся з абухам. Калі станеш трэсца, то й хлеб лепей есца. Калі вядзецца, то й на шчэпку прадзецца. З роспачы і ў агонь кінешся. Ня хочацца, дык і няможацца. Калі топішся, то й за брытву хопішся. Язык Кіева дапытаецца. З кім пазнаешся, такім сам станешся. Не баішся ківа, пабаішся кія. Ня трацьце марна часу!