Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/85

Гэта старонка не была вычытаная

Ня верце, а прымерце. Падступецеся бліжэй, пакланецеся ніжэй. Хто ня ўмее, той заўсёды мыляецца. І на мулкім высьпішся, калі спаць хочацца. Проці вады ня сплывешся. Пытаючыся, дапытаешся. Не кажэце, шэры гусі, што я тут гарую, а скажэце, шэры гусі, што я тут паную. Пазычаны хлеб еж ды аглядайся. Кіньце стрэльбу й вуду, і я ў вас буду. Што сабе ня міла, таго й другому ня зычце. Санлівага не дабудзішся, а лянівага не дашлешся. Ехаўшы бачком, ні з кім не зачэпішся. Век жывеш, век вучышся. Вярнецеся, млоды леты, хоць да мяне ў госьці! Што ў лесе родзіцца — у дварэ згодзіцца. Адважна, брацьця, наперад ідзеце цьвёрдай і правай ступою, кожнаму ў вочы сьмела глядзеце, праўду нясеце з сабою!

Правіла 38 (паўторнае). 1) Калі дзеяслоў загаднага ладу ў 2-й асобе адзіночнага ліку мае на канцы ь (будзь, кінь, пасунься), то ь астаецца і ў 1-й і 2-й асобе множнага ліку (будзьма, кіньма, пасуньмася; будзьце, кіньце, пасуньцеся). У праціўным разе ь ніколі ня пішацца (рэжце, не саромся).

2) Калі загадны лад у 2-й асобе адзіночнага ліку канчаецца на і, ы, то ў 1-ай і 2-ой асобе множнага ліку і пераходзіць у е, а ы ў э (ідзі—ідзем, ідзеце; бяры—бярэм, бярэце).

ЗАДАЧКА 36-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, літары: ь, е, э.

Ня трац+це марна часу! П+це, да часу ня трэце. Плачце вочы, хоць павылаз+це: бачылі, што куплялі! Пі горкае, еж кіслае: і памрэш — ня згніеш. П+це горкае, еж+це кіслае: і памр+цё — не згні+цё. Падступ+ц+ся бліжэй — паклан+ц+ся ніжэй! Пазычаны хлеб еж ды аглядайся. Кін+це стрэльбу й вуду, і я ў вас буду. Прысядз+ — госьць будзеш! Цёсачка, цёсачка, а потым — стой, воўк цябе рэж! Што сабе ня міла, таго й другому ня зыч+це. Сядз+ма мы паабедайма, паабедаўшы пагавор+ма! (п.). Б+це, б+це біты камень, агню даставайце, маладую застрыгайце! (п.). Не каж+це, шэры гусі, што я тут гарую, а скаж+це, шэры гусі, што я тут паную. (п.).