Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/87

Гэта старонка не была вычытаная

на памяць — браць сабе на памяць, на што дарма траціцца — на што паставіць лямпу, прыехаць да дому, вярнуцца да хаты, гаварыць да рэчы і так далей.

Дзеля таго, што ў мове йснуюць падобныя нявыразныя звароты, то ў правапісе прыслоўяў трэба кіравацца наступнымі увагамі:

1) Прыслоўі, вытвараныя з іменьнікаў, лічэбнікаў, займеньнікаў і прыметнікаў, з прыназоўнікамі можна пісаць і зьлітна, і асобна, напр.: збоку — з боку, насустрэчу — на сустрэчу, уніз — у ніз, уверх — у верх, зьнізу — з нізу, увосень — у восень, увесну — у весну, утрох — у трох, ушасьцёх — у шасьцёх, панашаму — па нашаму, спачатку — з пачатку, наадварот — на адварот і так далей.

2) Зьлітна з прыназоўнікамі пішуцца тыя словы, што без прыназоўніка ня ўжываюцца або ўжываюцца вельмі рэдка, напр.: здалёк, спавагу, панямецку, памаленьку, насустрэч, бясконца, павоўчы, наўцекі, навыперадкі, удаўжкі, ушыркі, напавер, наўздагон, улетку, узімку, напярод, навотлех, паасобку, напрыклад і шмат іншых.

Увага. Цьвёрда ўстанавіць правапіс такіх зваротаў у мове можна было-б толькі ў тым выпадку, калі-б усе прыназоўнікі пісаць зьлітна з назоўнікамі, як мы пішам іх зьлітна з дзеясловамі. Агулам-жа сказаць, зьлітнае ці асобнае пісьмо такіх прыслоўных зваротаў шмат залежыць ад таго, як часта ўжываюцца іншыя склоны такога слова. Поводле гэтага, напрыклад, словы „ўлетку“, „узімку“, „напрыклад“ лепш напісаць зьлітна, а словы „ў восень“, „у зіму“, наадварот — асобна, бо першыя рэдка або зусім ня ўжываюцца асобна ад прыназаўнікаў („летка“), а другія сустракаюцца ў іншых формах заўсёды.

3) Прыслоўі з прыназоўнікамі заўсёды пішуцца зьлітна, бо прыслоўе, як нязьменнае слова, ня можа мець пры сабе асобнага прыназоўніка, напр.: пазаўчора, пазаўтра, пазалетась, назаўсёды, напотым, надарэмна, зьнячэўку, нанава, завідна, вобмаль, помаль і іншыя, а таксама: неўзабаве, неахоцьцю (неахоцьцю пашоў на работу), аможа, таквеля, малавеля, таксама, калі, таксама, калі „таксама“ не выражае параўнаньня.

4) Трэба заўважыць правапіс прыслоўных зваротаў з націскам на прыназоўніку: поначы, подню, нанач, сосну, сосьмеху, насьмехі (падняць на сьмехі) вобземлю, подчас, замуж, зараз, (за раз забраць),