Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/88

Гэта старонка не была вычытаная

потым, раз-по-раз[1], перш-на-перш, гады-ў-рады, калі-ні-калі, як-ні-як, дзе-ні-дзе, ледзьвя-ні-ледзьвя, ледзь-ледзь, чуць-чуць, больш-меньш, абы-дзе, абы-як.

5) Правапіс канцавых гукаў у прыслоўях найчасьцей залежыць ад таго, як гэтыя прыслоўі вытвараны, г. зн., якую форму ад якой часьціны мовы яны становяць. Такім парадкам:

а) я ў канцы знаходзім ў тых прыслоўях, што становяць сабою формы даўнейшых дзеяслоўных прыслоўяў цяперашняга часу, напр.: наўмысьля, адумысьля, загадзя, ледзьвя, як хаця, пасьля або проша, а таксама ў прыслоўях: сёньня (сёдня, сягодня) і — сёньні, зраньня і інш., бо гэта формы роднага склону йменьнікаў, як сёлета.

б) Прыслоўі, што канчаюцца на „на“, часам ужываюцца з „не“, напр.: пэўна—пэўне, слушна—слушне, сільна—сільне, нудосна—нудосьне, надарэмна—надарэмне, зграбна—зграбне, наўмысна—умысьне, а таксама тымчасове (тымчасова, тымчасам), годзе—годзі, дзе е ў канцы паказвае на форму меснага склону йменьніка, як балазе (=добра; „балазей“ форма параўнальнай ступені ад „балагі“=добры, як лепей ці ляпей).

в) Прыслоўі з неазначальнай часткаю „ці“: дзесьці, калісьці, некалісьці.

Практыкаваньне 52. Сьпісаць і падчыркнуць набратыя курсывам словы.

Сонца зранку жарам пыша; ветрык лісьце чуць калыша, вее чуць паўз верх зямлі (Я. Кол.). Што ўвесну ножкаю коп, то ўзімку ручкаю хоп. Гэта зроблена наўмысьля. Ішлі мы памаленьку, вобмацкам, каб напацёмку (попацемку) на што не наткнуцца. Абы-як прышло — лёгка й з рук сышло. Увесну (у весну) кораб вады, да коўш гразі, а ў восень коўш вады, да кораб гразі. Дзе недагляд, там заўсёды наклад. Грозен рак, да з заду вочы. Папаў, як у нерат: ні ў зад, ні ў перад. Ні адтуль, ні адсюль. Не сядзі бокам: тут табе не нарокам. Сеў уперак: ні назад, ні наперад. Ляціць конь заморскі, іржэ папольскі (камар). Шатавіла--

  1. Усё гэта прыслоўі-акалічнасьці, бо ў беларускай мове дапаўненьне ніколі ня мае націску на прыназоўніку.