Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/89

Гэта старонка не была вычытаная

матавіла панямецку гаварыла (ластаўка). Ветрык ледзь-ледзь набяжыць. Пусты улетку нашы сёлы. У восень уся прырода пачынае заміраць. Падарожныя ад утомы ледзь перастаўлялі ногі. Ад кургана да кургана, ад гаю да гаю ў пяць нітак лягла цьмяна дарожка крывая. Усьлед (у сьлед) думкам неспакойна вецер падпявае. Апалае ў восень лісьце пойдзе расьлінам на карысьць. Усе пералётныя птушкі пакідаюць нас назіму ды ляцяць у вырай; застаюцца зімаваць толькі галкі, вароны, вераб’і, сарокі, цецярукі ды яшчэ некаторыя птушкі. Страхі найчасьцей здараюцца ў ночы (уночы). У ночы чалавек кепска бачыць, і тады баязьлівы чалавек самую пустую рэч прымае за няма ведама што. Баба перапалохалася на сьмерць ды няпрытомна кінулася бегчы. У канцы зашла гутарка пра розныя здарэньні. Ой памалу, памалу, пастушок, іграй, майго сэрца не ўражай! Гэта ўжо занадта! Памажы мне, галубка, ячмень зьвязаць! — Калі-ж, кумка, жыбулькі надта колюцца! Наша ластавачка, напрыклад, лятучы ў вырай, пралятае дарогу ўвелькі да дзесяці тысяч міль. Воўк увелькі з сабаку. Ажно падышлі нарэсьце тыя самыя людзі. Каля самога берагу, у вадзе, чуць-чуць шарасьцеў чарот. Сьпераду ляцяць самыя дужыя птушкі — правадыры. На чужыне птушкі жывуць усе разам: і кнігі, і бакасы, і качкі, і чаплі, а навокала — драбяза: валасянкі, падманкі, беражанкі й жаваранкі. Дзе-ні-дзе садок зялёны. Памалу далей станеш. Часам я ў ночы (уночы) сны дзіўныя бачу. Жаданы час нарэшце настаў. Заўтра рана, яшчэ досьвіту, пойдуць яны ў дарогу. Навет (нават) свойскія качкі й гусі пачуваюць час выраю. І ўспомнілася мне казка, каторую даўно-даўно, у часы шчасьлівага дзяцінства расказвала мне нябожчыца баба. А вясна тым часам рабіла сваё дзела. Перш-на-перш, мы суседзі. Сонца ў дзень распускае там косы свае, ночкай зоры глядзяць залатыя. Праца марудна бясконца цяжка! Не аб шумна-разгульнай бяседзе-разгульлі, не аб славе забытага краю гэту песьню сягоньня складаю (Я. Куп.). Хоць раз да наўскач. Усяго патрошку. Да дому было тры вярсты. Мы прышлі да дому (дадому—дамоў) раніцай. Сьпераду