Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/93

Гэта старонка не была вычытаная

ў другой часьці складанага слова застаюцца тыя самыя галосныя, што стаяць у васнове, калі слова ўжываецца асобна, але толькі ў тым выпадку, калі націск прыходзіцца на другую часьць складанага слова, напр.: Беларусь, сенажаць, белабокі, штодзенны, штодня варкатня, белагаловы, церасьсядзельнік, вярбалоз, вялікалюд, вялікаселец, вялікадворац, грэхаводнік, сардабольны, гэтарочны (гэтага году), нямаведзь, голаледзіца, вочывідкі, жоўтабрушка (птушка), чорнагалоўка (трава), сыраежка (грыб), самасейка, чорназём, чорнабыль, чорнакніжнік, доўгавязы, чорнабрывы, новасёлкі, сіваваронка, дзеньгубіць, прадзеньгубіць, дзеньдзівірыць (гультайстваваць), белапоясы, вестаноша, ветрагон, белабрысы, старарэчча, богамол, богабойнасьць, кошаланоша, благавесьнік, горладзёр, добрадзей, галавасек, доўгатрывалы, коламазь, кошаплёт, марнатраўнасьць, старцавод, торбатрос, табаканюх, чарваточына, чортапалох, голапяты, голабокі, горбаносы, домаверка (аканомка), доўганосы, доўгагрывы, касавокі, аднамасны, аднастайны, роўнапраўны, адналетак, роўналетак, дробнарэзка, саломарэзка, новабранец, бажаволіць (ад „бажаць=хацець“), пакацігарошак, сарвігалава, паласказуб (паласкаць зубы), Малібожка (фамілія), Багдановіч, мовазнаўства, прыродазнаўства, словавытварэньне;

Словы, зложаныя з „поў“: поўгода, поўчварта рублі, поўпята, поўшасты вярсты, поўвасьма, поўсема, поўчвартаста, поўпудовік, зажурыўся малойча ў поўдарожкі едучы; за маладога поўзалатога, але гэтыя словы можна пісаць з „а“, як — палукашак, палудзень, палуднаваць, дзе першая часьць мае форму „палу“, бо й „поў“ асобна рэдка ўжываецца.

3) Калі націск прыходзіцца на першую часьць складанага слова або на злучальны гук, то другая часьць падлягае аканьню (е застаецца, як заўсёды пасьля націску ў аснове), напр.: поўнач, поўгада, поўдзень, дабранач, дабрыдзень, ягомасьць, імасьць, палукашак, пакацігара, сыро-вадка, як „непагадзь“ (непагода).

4) Калі ў тэй ці другой часьці складанага слова адбыліся фонэтычныя (гукавыя) зьмены, то такое складанае слова падлягае аканьню, напр.: галялёд (з „голалёд“), галяледзіца, санажаць (з „сенажаць“), бадай („бог дай“), сваволя, сваволіць, (але — своявольнік), канавал, канавод (з „каня вадзіць“,