Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/94

Гэта старонка не была вычытаная

кажамяка (вельмі старое слова, калі „ж“ было яшчэ мяккае), селядоршы (другі пасьля старэйшага брат; этымолёгія (пахаджэньне) гэтага слова дакладна не дасьледжана), начлег, мядзьведзь або вядзьмедзь, сюды трэба аднесьці словы: сяголета, сягодня, сягоньня, сёньня ці сёньні, бо слова „сей“ цяпер асобна ніколі ня ўжываецца.

5) Калі складанае слова зложана з цэлых слоў, што азначаюць назоў аднаго якога прадмета, то гэтыя словы пішуцца з злучком, напр.: шура-бура, хвоя-веліч, шчука-рыба, дунай-рака, айцец-маці (бацькі), малыш-каратыш, шатавіла-матавіла, папараць-кветка, рыба-плотка, пушча-лес, шчыр-бор, узьвей-вецер, груша-сіраціна, трынь-трава, струны-самагуды, песьня-дума, песьня-весялушка, вясельле-разгул, пацеха-забава, паміж пустак-балот, сын-сірата, траўка-мураўка, хлеб-соль, салавей-птушка, каліна-маліна, хлопцы-малойцы, браточкі-сакалочкі, малодкі-лябёдкі, рута-мята, срэбра-злота, размай-зельле, клён-дзярэўца, айцец-матка і шмат іншых.

6). Таксама з злучком пішуцца падвойныя фаміліі (Дунін-Марцінкевіч, Лабко-Лабаноўскі, Дуж-Душэўскі, Сьвятаполк-Мірскі), складаныя прыметнікі (сьнежна-белы, цёмна-сіні), два дзеясловы, калі выражаюць адно дзеяньне (пацяклі-паплылі, узбудую-ўзьвяду, падхалілі-ўзялі), складаныя прыназоўнікі (з-за стала, з-пад лому, па-над морам) і складаныя выклічнікі (ха-ха-ха! ого-го! дзын-дзын! іга-га-га! бом-бом!).


§ 20. Правапіс чужаземных слоў.

Правіла 35. 1) Словы чужаземныя, узятыя з чужое мовы даўно і вядомыя шырокім народным масам, як свае родныя, падлягаюць нашаму правапісу і пішуцца так, як гэта чуваць у штодзенным ужытку: літара, дарэктар, адукацыя, аканом, або аконам, арганісты, паляруш, калідор, леварвэр, камісія, камітэт, сакратар, самінарысты, а таксама — камуністы, сацыялісты, як беларускія прыметнікі.

2) Словы чужаземныя (інтэрнацыянальныя, або міжнародныя), што ўжываюцца ў кніжках і ў кніжнай мове і да народу не дашлі або дашлі нядаўна, пішуцца так, як у тэй мове, адкуль яны запазычаны: тэлеграф, тэлеграма, монолёг, тэатр,