Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/95

Гэта старонка не была вычытаная

рэволюцыя, коопэрацыя, політычная экономія, дынастыя, партыя, інспэктар, рэдактар[1], дыктаваць, дыктант, дыктоўка і г. д.

Прыгэтым, у правапісе чужаземных слоў інтэрнацыянальных, або міжнародных, трэба трымацца наступных правіл, каб зблізіць іх вымову (фонэтыку) з вымовай родных слоў:

а) Заместа падвойных зычных пішуцца простыя: каса, маса, сума, тэлеграма, комунізм, Фінляндыя, Голяндыя, процэс, профэсар, граматыка, тэрыторыя, ілюстрацыя, ілюмінацыя, бэлетрыстыка і г. далей, а ня касса, масса, сумма, тэлеграмма, коммунізм, Фіннляндыя, Гольляндыя і т. д.

Толькі ў некаторых словах застаецца падваеньне: Ганна, манна, ванна, бонна, Мекка, Будда, мадонна і некат. іншыя.

б) Чужаземнае l перадаецца мяккім „ль“, як гэта чуваць у пераважнай большасьці абеларушаных чужаземных слоў; трэба пісаць і гаварыць: Лёндон, лёзунг, монолёг, філёлёг, філёзофія, лёяльны, колёквіум, Голяндыя, Фінляндыя, як — лямпа, клямка, пляц, плястыр, кляс(а), пляшка, пляц і інш., але такія словы, як капітал, адмірал, артыкул, мускул, тытул, формула, протокол, рэгулы, канікулы, фістула, курбункул і інш. маюць цьвёрдае л на канцы.

в) Чужаземнае i пасьля зубных (д, т, з, с) і зацьвярдзелых (ж, ш, ц, ч, р) перадаецца гукам ы, напр.: дыплёмат, дынастыя, дыктоўка, тып, тыран, актыў, актыўны, позыцыя, позытыў, пасыў, пасыўны, унівэрсытэт, асыстэнт, сынтакса, нацыя, рацыя, констытуцыя, коопэрацыя, рэжым, шыфрованы, аварыя, Баварыя і г. далей, як магазын, Сымон, тыфус, даць дыхту і інш.; пасьля іншых зычных будзе і, напр.: міністар, маніфэст, архіў, капітан, капітал, пірат, навігацыя і г. далей. Словы „Сібір“, „сібірны“, „азіят“ пішуцца з „і“ адгэтуль: Азія, аказія, фантазія, рэцэнзія, поэзія, колізія, дзе пасьля з пішам і.

г) Гук ф у словах кніжных ці запазычаных нядаўна перадаецца літараю ф, напр.: форма, географія, факт, фронт, фортуна, філёзоф, маніфэст, Афон, фамілія, фабрыка, Францыя і г. далей.

Але калі запазычанае слова з гукам ф ужываецца ў нашай мове даўно, то яно абеларусілася,

  1. У такіх разох ар заместа ор пад уплывам беларускіх слоў на —ар: знахар, пісар, адгэтуль і дарэктар, рэдактар, інспэктар і г. д.