Старонка:Беларускі правапіс (1925).pdf/96

Гэта старонка не была вычытаная

і ў такіх абеларушаных словах гук „ф“ падмяніўся гукамі х, п, хв, напр.: Піліп, Язэп, хунт, хварба, кахля, хваля, картопля (бульба), шупляда, Хама, Хвёдар, Апанас і іншыя.

д) Чужаземны гук th (e) заўсёды перадаецца гукам т, напр.: каталік, катэдра, Тодар, Агата, Тамаш, арытмэтыка, ортографія, міт, лёгорытмы, патос, Атэны, Пітагор і шмат іншых.

е) Чужаземнае „e“ перадаецца гукам э, як гэта чуваць у штодзенным ужытку (фэст, пасэсар, аптэка, сэсія), напрыклад: маніфэст, тэатр, тэхніка, тэлеграф, рэспубліка, рэдактар, пэдагог, бібліотэка, канцэлярыя, унівэрсытэт і г. далей, а таксама на пачатку слоў: этыка, элегія, экватар, эволюцыя, этымолёгія, элемэнт, эфэкт, Эўропа, Эгіпэт; эвангэлія, але — епіскоп, Ерусалім, езуіт, а часам — евангэлія пішуцца з „е“ на пачатку. Але пасьля чужаземнага г (лацін. g) і к трэба пісаць літару е, як у словах абеларушаных (ангельскі, гестка, банкет, кецка, кірмаш (з — кермаш), кілішак (з — келіх—келішак), кірунак (з керунак), напр.: альгебра, геолёгія, геомэтрыя, географія, геодэзія, Гедымін, Ягела (Ягайла), Германія, агент, рэгент, лагер, генерал, легенда, генэза, геніяльны, інтэлігенцыя; анкета, анкер, букет, банкет і іншыя.

З прычыны блізкага падабенства ў вымаўленьні гукаў г і й даўней поплеч з г пісалі й, напрыклад: рэгестр—рэестр (рэйэстр), лёгіка—лёіка (лёйіка), генэрал—енэрал (йэнэрал), географія—еографія, рэгент—рэент, геомэтрыя—еомэтрыя і т. далей. Прыведзеныя словы можна пісаць гэтак і цяпер.

ж) Чужаземныя: ia, ie, io, (лац. літары) перадаюцца злучэньнямі ія, іе, іо, пасьля зацьвярдзелых — ыя, ые, ыо, напрыклад: гэніальны, спэцыяльны, нацыянальны, рацыянальны, матэрыял, фіялка, варыянт, піетызм, гігіена, эмбрыон, бібліотэка, бібліографія, бібліограф, соцыолёгія, соцыялізм і іншыя.

з) Чужаземны дыфтонг au (лацін. літары) перадаецца злучэньнем аў, напр.: аўтар, аўдыторыя, аўтэнтык, аўдыенцыя, аўкцыон, браўнінг, фаўна, лёкаўт, фэўдальны і інш., але перад галосным будзе ау напр.: Шопэнгауэр, Бауэр, Ауэрбах і інш.

і) Мяккі знак (ь) у чужаземных словах пішацца пасьля мяккіх л, н, перад ётавым галосным,